У Вільнюса "няма ілюзій" аб змене Мінскам сваіх паводзін — дарадца прэзідэнта Пра гэта заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы па нацыянальнай бяспецы Дэйвідас Матулёніс. Ён выказаў здзіўленне нядаўняй публікацыяй Politico, у якой сцвярджалася, што ЗША працягваюць ціснуць на Літву ў пытанні транзіту беларускага калію: "Кантакты былі некалькі месяцаў таму, была дыскусія, пасля гэтага нічога не было". Паводле яго слоў, ЕС прагаласуе аб прадаўжэнні санкцый у канцы лютага, і Літва прытрымліваецца пазіцыі, што яны павінны дзейнічаць. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 delfi.lt