Пуцін дазволіў падпісваць кантракты на вайсковыя пастаўкі ў Беларусь да завяршэння ўзгадненняў Пра зацвярджэнне новага парадку вайсковых паставак паміж Расіяй і Беларуссю паведаміў 2 лістапада расійскі афіцыйны партал прававой інфармацыі, які апублікаваць указ Уладзіміра Пуціна № 792. Згодна з зацверджаным указам палажэннем, расійскія ўпаўнаважаныя арганізацыі могуць падпісваць кантракты з беларускімі замоўцамі да завяршэння ўзгадненняў. Такі кантракт набывае моц пасля зацвярджэння пераліку прадукцыі ваеннага прызначэння або атрымання неабходнага дазволу. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Мінабароны