Усе асноўныя валюты падаражэлі на біржавых таргах 3 лістапада Каціроўка долара вырасла да 2,9779 рубля (+0,78%; +0,0230), еўра — да 3,3295 (+0,34%; +0,0113), кітайскага юаня — да 4,4549 за 10 (+0,12%; +0,0053), расійскага рубля — да 3,6584 за 100 (+0,02%; +0,0007). Па выніках мінулага працоўнага тыдня (26–30 кастрычніка) курс долара не змяніўся, застаўшыся на адзнацы 2,946 рубля; юаня — вырас на 0,18% (з 4,4188 да 4,4266 за 10), расійскага рубля — на 0,1% (з 3,6597 да 3,6635 за 100); еўра знізіўся на 0,18% (з 3,2997 да 3,2938). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Omid Armin / unsplash.com