Лукашэнка раскрытыкаваў АБСЕ і прадказаў ААН лёс Лігі нацый З крытыкай шэрагу міжнародных структур, уключаючы Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Еўразійскі эканамічны саюз і БРІКС, выступіў Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада на IV штогадовай “Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы”. “На жаль, сёння сіла міжнароднага права пры патуранні і маўклівай згодзе міжнародных інстытутаў пакуль цалкам саступае праву сілы. У першую чаргу гэта тычыцца Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Пры ўсёй павазе да гэтай арганізацыі шмат гаворыцца, але практычна нічога не робіцца. У свой час Ліга нацый, на змену якой прыйшла ААН, распалася праз сваю няздольнасць прадухіліць Другую сусветную вайну. Баюся, што ААН наканаваны такі ж лёс. Не хацелася б” - сцвярджае ён. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 eia.media