👁🗨 Валдасу Адамкусу 100 гадоў. Чым вядомы былы прэзідэнт Літвы і як ён звязаны з Беларуссю Ён узначальваў краіну два тэрміны, удзельнічаў у яе інтэграцыі ў Еўрапейскі саюз і НАТО, аднойчы сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, а праз гады сам апынуўся аб'ектам увагі беларускай Генеральнай пракуратуры, якая спрабавала прыцягнуць яго да расследавання справы аб "генацыдзе беларускага народа". Чым вядомы Адамкус, хто з сусветных палітыкаў дажыў да стагадовага юбілею, чаму стасункі літоўскага прэзідэнта з Беларуссю аказаліся няпростымі — пра гэта пiша ў матэрыяле для @pozirkonline Цалак Кахян. 🗝 Без VPN #эксплэйнер_Позірку