Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. Продлен арест гражданину Беларуси иранского происхождения, обвиняемому в нанесении граффити на здание киноцентра в Баку О продлении на 20 суток ареста гражданину Беларуси Ардеширу Сейфпуру Сааду Абади, обвиняемому в нанесении граффити на здание киноцентра “Низами“ в Баку, сообщило азербайджанское информационное агентство APA. По его информации, Насиминский районный суд удовлетворил соответствующее представление следственного органа. Дело связано с событиями в ночь с 1 на 2 апреля 2026 года, когда на фасад киноцентра, расположенного на проспекте Бюльбюля, 20, краской нанесли “различные надписи, слова и выражения“. Здание является памятником архитектуры республиканского значения. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 https://apa.az

  2. Упершыню за апошнія 222 дні Латвія не зафіксавала актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю Дзяржаўная памежная ахова Латвіі 1 лістапада не выявіла спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Да гэтага 221 дзень запар, з 25 сакавіка, фіксаваліся спробы мігрантаў трапіць у гэтую балтыйскую краіну, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіва сутачных даных ведамства. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 rs.gov.lv

  3. При въезде в Польшу задержан белорус, разыскиваемый в Европе за интернет-мошенничество О задержании в пункте пропуска в Кузнице (Брузги с сопредельной стороны) при въезде в Польшу 1 ноября 40-летнего гражданина Беларуси сообщает польская Пограничная служба. Во время проверки по базам данных выяснилось, что он разыскивается по европейскому ордеру на арест, выданному Германией, подозревается в интернет-мошенничестве. Мужчину задержали и “после выполнения необходимых процедур передали сотрудникам полиции в Сокулке (Подляское воеводство) для дальнейшего ведения дела“, говорится в релизе. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 strazgraniczna.pl

  4. Фільм "Лісты" Андрэя Куцілы, акрамя партнёрскай прэміі, атрымаў галоўную ўзнагароду ў сваёй катэгорыі на фестывалі DOK Leipzig Пра прысуджэнне фільму "Лісты" беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы галоўнай узнагароды ("Залатога голуба") за найлепшы повнаметражны дакументальны фільм на 69-м Міжнародным фестывалі дакументальнага і анімацыйнага кіно ў Лейпцыгу (DOK Leipzig, Германія) паведамляецца на сайце мерапрыемства. Узнагарода была ўручаная 31 кастрычніка. Грошавая частка прэміі, якую нямецкая тэлерадыёкампанія Mitteldeutscher Rundfunk (MDR) штогод фінансуе з 2013 года, складае 10 тыс. еўра. Як паведаміла тэлерадыёкампанія, паводле ацэнкі журы, Куціла "палучае розныя формы кінапаведамлення, ствараючы шматслойную дакументальную мову, якая дазваляе паказаць нябачнае і зрабіць чутнымі галасы людзей, вымушаных маўчаць". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 dok-leipzig.de

  5. Для паездак у Чарнагорыю грамадзянам Беларусі цяпер патрэбная віза Такое правіла дзейнічае з 1 лістапада. Беларусь адказала тым жа — цяпер і грамадзянам Чарнагорыі для паездак у Беларусь спатрэбіцца віза. МЗС Чарнагорыі паведаміла пра гэта ў кантэксце ўвядзення новага візавага рэжыму ў дачыненні да грамадзян Беларусі, Кітая, Расіі, Турцыі і Саудаўскай Аравіі. Пра ўвядзенне Чарнагорыяй з 1 лістапада 2026 года візавага рэжыму для грамадзян Беларусі МЗС балканскай краіны паведаміла 27 ліпеня. Адзначалася, што рашэнне прынятае "у рамках прывядзення візавай палітыкі краіны ў адпаведнасць з правіламі Еўрапейскага саюза", куда Чарнагорыя плануе ўступіць. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 https://mtravel.ee

  6. Паводле "справы Беларускага Гаюна" асуджана не менш за 240 чалавек — праваабаронцы ПЦ "Вясна" адзначае, што агульная колькасць фігурантаў гэтай справы значна большая, затрыманні дагэтуль адбываюцца па ўсёй краіне. Паводле звестак праваабаронцаў, у асноўным фігурантам справы прызначаюць абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову папраўчай працы адкрытага тыпу, аднак вядомыя выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі. Некаторым прапануюць спыніць справу за ахвяраванне на карысць дзяржструктур. Праект "Беларускі Гаюн" быў створаны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Спыніў працу 7 лютага 2025 года пасля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  7. Государство перестанет полностью оплачивать создание рабочих мест для инвалидов — 50% возложат на бизнес Премьер-министр Александр Турчин подписал постановление, согласно которому расходы на создание таких рабочих мест будут финансироваться на условиях равнодолевого участия бизнеса и государства, сообщает пресс-служба правительства. Кроме того, вводится требование к оплате труда: зарплата должна составлять не менее 150% минимальной заработной платы. По данным Минтруда и социальной защиты, в Беларуси около 550 тыс. людей с инвалидностью, из них работает более 71 тыс. Это 61,5% граждан с инвалидностью, имеющих рекомендации к труду. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) jcomp / magnific.com

  8. edited

    Через 11 лет после начала строительства Нежинского ГОК Лукашенко задался вопросом, хорошо ли исследованы недра Александр Лукашенко недоволен темпами строительства Нежинского горно-обогатительного комплекса. Это следует из его высказываний на профильном совещании с чиновниками. Лукашенко, в частности, заинтересовался тем, “не ошиблись ли в расчетах и достаточно ли хорошо исследовали земные недра“ в районе строительства ГОК, а также “каков план действий для завершения проекта“. Вместе с тем первый вице-премьер Николай Снопков сообщил, что объекты первой и второй очередей “введены в эксплуатацию“. Комплекс выведен на среднесуточную проектную мощность, соответствующую годовому выпуску 1 млн тонн калийных удобрений. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 (иллюстративное) rusgosnews.com

  9. edited

    Вайскоўцы Латвіі заявілі пра залёт дрона з Беларусі, які пасля накіраваўся ў РФ Увечары 1 лістапада беларуска-латвійскую мяжу перасёк беспілотнік, паведамляе LSM са спасылкай на прадстаўніка Нацыянальных узброеных сіл Латвіі Селдзісa Грасманіса. "Што гэта быў за дрон? Гэтага мы сказаць не можам. Можам меркаваць, што гэта быў украінскі дрон. Гэта толькі меркаванні", — заявіў ён. Паводле інфармацыі НУС, для нейтралізацыі пагрозы быў задзейнічаны дрон-перахопнік Blaze, які суправаджаў беспілотнік, пакуль той не паляцеў у РФ. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) origin-robotics.com

  10. Долар, еўра і юань падаражэлі на першых у лістападзе біржавых таргах 📈 Долар падаражэў да 2,9549 рубля (+0,3%), еўра — да 3,3182 (+0,74%), юань — да 4,4496 за 10 (+0,52%). 📉 Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,6577 за 100 (-0,16%). ☝️Па выніках мінулага працоўнага тыдня курс долара не змяніўся, застаўшыся на адзнацы 2,946 рубля. На ў Беларусі афіцыйны Курс долара ў кастрычніку знізіўся на 2,72%. За 10 месяцаў года — вырас на 1,50%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 JustStartInvesting / unsplash.com

  11. СК распачаў завочную вытворчасць у дачыненні да яшчэ двух чалавек — Жданко і Шпакоўскага У дачыненні да яшчэ двух чалавек — Людмілы Жданко і Яўгена Шпакоўскага — распачатая спецыяльная вытворчасць, вынікае з інфармацыі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта. Жданко, якая нарадзілася 16 чэрвеня 1977 года, інкрымінуецца "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і "абраза прадстаўніка ўлады". Шпакоўскаму, які нарадзіўся 29 чэрвеня 1989 года, ставяцца ў віну "гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" і "абраза прэзідэнта". Раней праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляў, што з 2022 года зафіксавана прынамсі 229 завочных судоў у рамках спецвытворчасці. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  12. Паліва ў Беларусі даражэе яшчэ на адну капейку Рознічныя цэны на беларускіх аўтазаправачных станцыях павысяцца 4 лістапада, вынікае з інфармацыі дзяржаўнага канцэрна “Белнафтахім”. Новая цана за адзін літр складзе: бензіну АІ-92 — 2,63 рубля; АІ-95 — 2,73; АІ-98 — 2,95; дызельнага паліва — 2,74. Папярэдні раз “Белнафтахім” падвышаў цэны 7 кастрычніка — таксама на капейку. У чэрвені 2026 года Беларусь знаходзілася на другім месцы ў ЕАЭС пасля Казахстана паводле кошту аўтамабільнага паліва. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 diena.lv

  13. edited

    BelPol: Дакументы сведчаць пра ўдзел МЗКТ у выкананні 15 расійскіх абаронных замоў Паводле інфармацыі арганізацыі, звесткі пра замовы для ПАТ "Тутаеўскі маторны завод" утрымліваюцца ў лісце галоўнага канструктара Мінскага завода колавых цягачоў. Згодна з прадстаўленымі звесткамі, асноўную частку паставак складаюць колавыя шасі МЗКТ-7930 "Астролаг", якія выкарыстоўваюцца для размяшчэння тэхнікі ракетнага комплексу "Іскандэр". У дакументах таксама ўказаны цягач МЗКТ-7415, прызначаны для перавозкі бранятэхнікі. ☝️МЗКТ фігуруе ў 17-м пакеце санкцый супраць Расіі ў сувязі з агрэсіяй ва Украіне, які Савет ЕС зацвердзіў 20 траўня 2025 года. Са снежня 2020 года МЗКТ знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі, з лютага 2022-га — ЗША, з сакавіка 2022-га — Канады, з кастрычніка 2022-га — Украіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сайт МЗКТ

  14. Прадпрымальнік увёз у Беларусь больш за 40 тыс. прамтавараў, не даставіўшы іх на абавязковы кантроль Паводле інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта, у правераных мытнікамі аўтамабілях аднаго прадпрымальніка знаходзіліся адзенне, абутак, сумкі ды “іншыя тавары народнага спажывання”, кошт якіх складаў каля 500 тыс. рублёў. “Высветлена, што пры іх увозе на тэрыторыю Беларусі <...> тавары не былі дастаўленыя ў месцы правядзення кантролю”, — гаворыцца ў паведамленні. Распачатыя адміністрацыйныя працэсы. Санкцыя для ІП і юрыдычных асоб — штраф у памеры да 50% кошту тавараў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба ДМК

  15. За дзевяць месяцаў 2026 года адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі перавысіла 3,9 млрд долараў Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — верасні 2026 года склаў 77 млрд 449,7 млн долараў — на 20,9% больш, чым за той жа перыяд 2025-га, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата. Экспарт склаўся на ўзроўні 36 млрд 774,6 млн долараў, імпарт — 40 млрд 675,1 млн. Адмоўнае сальда такім чынам склала 3 млрд 900,5 млн долараў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) AbsolutVision / pixabay.com

  16. ☝️“Аналітыка ад Позірку”. Белорусский калий неожиданно появился на повестке переговоров между Вашингтоном и Кремлем. Как сообщили СМИ, американские переговорщики обсуждали с Москвой возможность возобновить его экспорт. Хотя официальный Минск и хотел бы самостоятельно распоряжаться таким привлекательным ресурсом, сейчас его возможности ограничены европейскими санкциями. Логистика завязана на России, а она одновременно является конкурентом в калийном бизнесе. С другой стороны, США стали более заинтересованы в белорусских удобрениях после ухудшения отношений с Канадой. В хитросплетениях калийного бизнеса и его связи с геополитикой в материале для @pozirkonline разбирается экономист Алесь Гудия. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  17. За мінулы тыдзень Беларусь на падставе бязвізу наведала амаль 5,5 тыс. жыхароў краін Еўропы З 26 кастрычніка да 2 лістапада ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 5.485 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць Дзяржпагранкамітэт. За мінулы тыдзень у краіну прыбыў 2.771 грамадзянін Літвы, 1.214 грамадзян і неграмадзян Латвіі, 858 грамадзян Польшчы, 642 грамадзяніны іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізу. З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь у бязвізавым парадку наведала 1.470.005 жыхароў еўрапейскіх краін. Напрыканцы 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 2026 года. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) прэс-служба ДПК

  18. У кастрычніку ў Беларусь прыбылі амаль 4 тыс. грамадзян Украіны — ДПК За мінулы месяц у Беларусь уехалі 3.959 грамадзян Украіны, у верасні — 3.690, жніўні — 4.944, ліпені — 6.302, чэрвені — 7.669, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта. Паводле інфармацыі ДПК, агульная колькасць украінцаў, якія прыбылі ў Беларусь з 1 студзеня да 1 лістапада, — 59.326. ☝️Паводле неафіцыйнай інфармацыі, значная частка грамадзян Украіны прыязджае ў Беларусь для таго, каб трапіць на акупаваныя РФ украінскія тэрыторыі — наведаць сваякоў або паспрабаваць абараніць сваю маёмасць, якую нацыяналізуюць расійскія ўлады. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) work.ua

  19. Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку На 2,72% знізіўся ў Беларусі афіцыйны курс долара ў кастрычніку 2026 года. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз каціровак цэнтрабанкаў. За 10 месяцаў 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) pixabay.com

  20. edited

    За незаконны вываз падсанкцыйных авіядэталяў у РФ суд у ЗША прыгаварыў грамадзянку Беларусі да года зняволення 34-гадовая грамадзянка Беларусі Яна Лявонава прыгавораная да “12 месяцаў і 1 дня пазбаўлення волі ў сувязі з незаконным экспартам з ЗША ў РФ шматлікіх кампанентаў авіяцыйнага электроннага абсталявання”, паведамляе пракуратура ЗША. Пасля адбыцця турэмнага тэрміну Лявонава, згодна з рашэннем суда, будзе дэпартаваная ў Беларусь. “Кожны, хто мае намер выкарыстоўваць амерыканскія ланцужкі паставак для падтрымкі варожых рэжымаў і падрыву нашай нацыянальнай бяспекі, мае зразумець: мы знойдзем вас, будзем пераследаваць вас па-за нашымі межамі і прыцягнем да адказнасці”, — заявіла федэральны пракурор Джанін Фэрыс Піра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) William Hook / unsplash.com

  21. Older posts