Для паездак у Чарнагорыю грамадзянам Беларусі цяпер патрэбная віза Такое правіла дзейнічае з 1 лістапада. Беларусь адказала тым жа — цяпер і грамадзянам Чарнагорыі для паездак у Беларусь спатрэбіцца віза. МЗС Чарнагорыі паведаміла пра гэта ў кантэксце ўвядзення новага візавага рэжыму ў дачыненні да грамадзян Беларусі, Кітая, Расіі, Турцыі і Саудаўскай Аравіі. Пра ўвядзенне Чарнагорыяй з 1 лістапада 2026 года візавага рэжыму для грамадзян Беларусі МЗС балканскай краіны паведаміла 27 ліпеня. Адзначалася, што рашэнне прынятае "у рамках прывядзення візавай палітыкі краіны ў адпаведнасць з правіламі Еўрапейскага саюза", куда Чарнагорыя плануе ўступіць. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 https://mtravel.ee