Паводле "справы Беларускага Гаюна" асуджана не менш за 240 чалавек — праваабаронцы ПЦ "Вясна" адзначае, што агульная колькасць фігурантаў гэтай справы значна большая, затрыманні дагэтуль адбываюцца па ўсёй краіне. Паводле звестак праваабаронцаў, у асноўным фігурантам справы прызначаюць абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову папраўчай працы адкрытага тыпу, аднак вядомыя выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі. Некаторым прапануюць спыніць справу за ахвяраванне на карысць дзяржструктур. Праект "Беларускі Гаюн" быў створаны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Спыніў працу 7 лютага 2025 года пасля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com