BelPol: Дакументы сведчаць пра ўдзел МЗКТ у выкананні 15 расійскіх абаронных замоў Паводле інфармацыі арганізацыі, звесткі пра замовы для ПАТ "Тутаеўскі маторны завод" утрымліваюцца ў лісце галоўнага канструктара Мінскага завода колавых цягачоў. Згодна з прадстаўленымі звесткамі, асноўную частку паставак складаюць колавыя шасі МЗКТ-7930 "Астролаг", якія выкарыстоўваюцца для размяшчэння тэхнікі ракетнага комплексу "Іскандэр". У дакументах таксама ўказаны цягач МЗКТ-7415, прызначаны для перавозкі бранятэхнікі. ☝️МЗКТ фігуруе ў 17-м пакеце санкцый супраць Расіі ў сувязі з агрэсіяй ва Украіне, які Савет ЕС зацвердзіў 20 траўня 2025 года. Са снежня 2020 года МЗКТ знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі, з лютага 2022-га — ЗША, з сакавіка 2022-га — Канады, з кастрычніка 2022-га — Украіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сайт МЗКТ