Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 4 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
За тыдзень паступіла больш за 2,2 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў
За мінулыя суткі ў міліцыю паступіла каля ста такіх паведамленняў, паведамляе прэс-служба ведамства.
У міліцыі традыцыйна заявілі, што "дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў прадухілена".
☝️Праведзены "Позіркам" аналіз штодзённых зводак МУС паказаў, што з 26 кастрычніка па 1 лістапада ў міліцыю паступіла больш за 2,2 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана 12 кур'ераў, у трох з іх канфіскавана больш за 80 тыс. рублёў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
ЕАБР: У Беларусі захаванне росту даходаў стварае ўмовы для далейшага пашырэння спажывецкай актыўнасці
“Рост рэальных заробкаў працягвае падтрымліваць спажывецкі попыт у Беларусі, — адзначылі эксперты Еўразійскага банка развіцця. — У верасні рэальны заробак павялічыўся ў гадавым вымярэнні на 7,4% пасля 8,1% у жніўні”.
На думку аналітыкаў, працадаўцы “па-ранейшаму падвышалі памер аплаты працы праз недахоп персаналу”. Пры гэтым узровень беспрацоўя знізіўся з 2,1% у другім квартале 2026 года да 1,9% у трэцім квартале, “абнавіўшы гістарычны мінімум”.
Раней “Позірк” паведамляў, што рост рэальных заробкаў у верасні зафіксаваны ва ўсіх рэгіёнах і сталіцы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) sb.by
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 2 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Лекцыя пра мастака Змітра Сурыновіча ў Мінску (Нацыянальны мастацкі музей, 17:00)
▪️Выстава "Героі беларускіх казак, міфаў і легенд" у Нясвіжы (Малая выставачная зала Палацавага ансамбля)
▪️Імша на Дзяды ў Варшаве (Касцёл святога Аляксандра, 18:00)
▪️Імша на Дзяды ў Вільні ( Касцёл св. Барталамея, 18:00)
▪️Шпацыр памяці на Дзяды ва Уроцлаве (18:00)
🌙 Галоўныя навіны 26 кастрычніка - 1 лістапада:
☝🏻 Больш за 70 былых палітвязняў заклікалі ЕС больш актыўна дамагацца вызвалення людзей у Беларусі
🇺🇳 Спецдакладчык ААН канстатаваў пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
😢 Бяляцкі: тое, што робіць Лукашэнка, — гэта "гандаль людзьмі"
🕊Беларусь задзейнічана ў гуманітарнай місіі ў акупаваных Расіяй Алешках
✈️ “Белавія” губляе “велізарныя сумы” праз удары ўкраінскіх БПЛА па аб’ектах у РФ
📷 Валошкі ў лістападзе, www.threads.com/@alexuhalnikau
edited
👁🗨 "Ліст 73". Чаму былыя беларускія палітвязні разышліся ў меркаваннях наконт перамоваў з рэжымам?
26 кастрычніка быў апублікаваны адкрыты ліст былых беларускіх палітвязняў да еўрапейскіх палітыкаў з заклікам актыўней удзельнічаць у вызваленні зняволеных і спыненні рэпрэсій у Беларусі.
Ініцыятыва выклікала спрэчкі сярод былых палітвязняў. Адны, у тым ліку Марыя Калеснікава, Марфа Рабкова і Марына Золатава, выступілі за пошук дыпламатычных шляхоў вызвалення людзей. Іншыя, сярод іх Мікалай Статкевіч і Эдуард Пальчыс, раскрытыкавалі зварот, асцерагаючыся, што ім могуць скарыстацца для змякчэння санкцый і легітымізацыі рэжыму.
На вечар 1 лістапада ліст падпісалі 135 чалавек. Свае пазіцыі таксама выказалі Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі еўрапейскіх краін.
Чаму ініцыятыва падзяліла былых палітвязняў і як на яе адрэагавалі ў Еўропе — у матэрыяле для @pozirkonline Віктара Івіцкага.
🗝 Чытаць без VPN
#эксплэйнер_Позірку
Амбасадар Агароднікаў уручыў даверчыя граматы кіраўніку ўрада талібаў у Афганістане
Амбасадар Беларусі ва Узбекістане і Афганістане па сумяшчальніцтве Аляксандр Агароднікаў уручыў 1 лістапада даверчыя граматы прэм’ер-міністру Афганістана Махамаду Хасану Ахунду, паведамляе Міністэрства замежных спраў.
“У ходзе гутаркі, якая адбылася пасля ўрачыстай цырымоніі, бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі развіцця беларуска-афганскага супрацоўніцтва, уключаючы правядзенне сумесных мерапрыемстваў у бліжэйшай перспектыве”,
— гаворыцца ў паведамленні.
У Афганістане кіруе рух “Талібан”. Яго другое кіраванне пачалося ў 2021 годзе пасля вываду з краіны ваеннага кантынгенту ЗША. “Талібан” — ісламісцкі рэлігійна-палітычны ваенізаваны рух. Прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй у Таджыкістане, Турцыі, Канадзе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МЗС
edited
У Мінску на скрыжаванні Пляханава і Ракасоўскага трамвай сутыкнуўся з машынай хуткай дапамогі
Па словах відавочцаў, трамвай не паспеў затармазіць, каб саступіць дарогу спецтранспарту, што і прывяло да сутыкнення.
"Два медыцынскія работнікі спецтранспарту і кіроўца трамвая дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. На момант сутыкнення пацыент не транспартаваўся",
- паведамілі ДАІ ў Мінгарвыканкаму.
📹 ДАІ Мінгарвыканкаму
Перад надыходам зімы ТРВОД заклікаў рыбакоў паклапаціцца пра бяспеку
“Паклапаціцца аб сваёй бяспецы загадзя” заклікала аматараў зімовай рыбнай лоўлі 1 лістапада Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
“З набліжэннем зімовага сезона і перыяду ледаставу ратавальнікі ТРВОД нагадваюць аб неабходнасці своечасовай падрыхтоўкі да выхаду на вадаёмы. Бяспека — гэта абавязак, а не рэкамендацыя”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Лунінецкія навіны"
Сілавікі заявілі пра затрыманне наркакур’ера і п’янага бяспраўніка
Пра затрыманне “закладчыка шырокага профілю” паведаміла 1 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў.
" - Ён фасаваў “тавар” з выкарыстаннем спецыялізаванага абсталявання з мэтай далейшага распаўсюджвання. Пры ім, па месцы жыхарства, а таксама ў схованках на тэрыторыі Бабруйска, Мінска, Гомеля і Жлобіна выяўлена і канфіскавана дзве тысячы марак ЛСД, больш за 600 г гашышу і марыхуаны. Злачынны бізнес падоўжыўся каля месяца”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
А ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці ДАІ прыйшлося ганняцца за п'яным кіроўцам. Каб спыніць 32-гадовага мясцовага жыхара “з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення, раней пазбаўленага права кіравання за аналагічнае правапарушэнне”, прыйшлося страляць па колах.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📹 ДАІ
Ціханоўская: На Дзяды хочацца пачуць галасы тых, каго ўжо няма побач
Пра жаданне “пачуць галасы тых, каго ўжо няма побач”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 1 лістапада з нагоды Дзядоў — перыяду ўшанавання памерлых продкаў.
"На Дзяды мы збіраемся, каб іх успомніць. Бабулю і дзядулю, бацькоў, сяброў, суседскую цётку, якая ведала нас з маленства і заўсёды мела для нас пачастунак. Прыгадваем, якімі яны былі, што любілі, як умелі суцешыць. Часам плачам, часам смяёмся з гісторыі, якую ўжо столькі разоў чулі. І радуемся, што побач ёсць хтосьці, хто таксама яе памятае",
- напісала Ціханоўская
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ТГ Святланы Ціханоўскай
Пяць чалавек шпіталізавана пасля начнога ДТЗ у Магілёўскім раёне
Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам легкавога аўтамабіля ў Магілёўскім раёне паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Інфармацыя аб ДТЗ паступіла ў ведамства мінулай ноччу — у 01:37. Адзначаецца, што каля вёскі Навасёлкі кіроўца не справіўся з кіраваннем, пасля чаго аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся.
“Работнікамі МНС выратаваны (дэблакаваны) кіроўца, які шпіталізаваны. У выніку ДТЗ з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя чатыры пасажыры”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mogilevnews.by
Фільм “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адзначаны прэміяй MDR на 69-м фестывалі DOK Leipzig
Фільм “Лісты” (міжнародная назва — Letters from the Silenced Country) беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы 31 кастрычніка стаў лаўрэатам прэміі MDR на 69-м фестывалі дакументальнага і анімацыйнага кіно DOK Leipzig у Германіі🇩🇪
☝🏻Прэмія MDR, якую ў 1995 годзе заснавала нямецкая тэлерадыёкампанія Mitteldeutscher Rundfunk (грамадскі вяшчальнік федэральных зямель Саксонія, Саксонія-Ангальт і Цюрынгія), уручаецца за выбітны ўсходнееўрапейскі дакументальны фільм. Яна належыць не да асноўных конкурсных прызоў фестывалю, а да партнёрскіх узнагародаў. У 2026 годзе грашовая частка прэміі складае 3.000 еўра.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Інстаграм"
edited
Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту Алжыра наведаць Беларусь “у любы зручны час”
Аб “істотнай дынаміцы” двухбаковых стасункаў заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 1 лістапада прэзідэнта Алжыра Абдэльмаджыда Тэбуна з Днём рэвалюцыі.
“Перакананы, іх патэнцыял і ў далейшым будзе эфектыўна рэалізоўвацца ў інтарэсах нашых народаў”,
— цытуе віншавальніка яго прэс-служба.
Адзначаецца, што Лукашэнка “пацвердзіў запрашэнне прэзідэнту Алжыра наведаць Беларусь у любы зручны час і працягнуць даверны дыялог для ўмацавання двухбаковага партнёрства”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 profi.travel
“Кіберпартызаны BY” і Silent Crow заявілі пра ўзлом баз даных Расстата
Ананімныя хакерскі групы “Кіберпартызаны BY” і Silent Crow заявілі аб “паспяховай кампраметацыі і знішчэнні ўнутранай IT-інфраструктуры Расстата — Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі”.
“У выніку аперацыі быў атрыманы доступ да значнай часткі IT-інфраструктуры ведамства, уключаючы цэнтральны апарат, рэгіянальныя падраздзяленні і Галоўны міжрэгіянальны цэнтр апрацоўкі і распаўсюджвання статыстычнай інфармацыі”,
— гаворыцца ў заяве.
Сцвярджаецца, што пад кантролем груп “аказалася каля 25.000 машын”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: Silent Crow
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 1 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Жудасныя гучныя чытанні ў Кракаве (18+) (Прастора, ul. Mikołajska 4/6, 19:00)
▪️Дзяды ў Познані (Барак культуры, al. Marcinkowskiego 21, 18:00)
▪️Музычныя Дзяды ў Варшаве (VooDoo, al. Prymasa Tysiąclecia 48A, 18:00)
▪️Дэгустацыя піва да Дзядоў у Вільнюсе (Zolak Micro Art Residence, Vytenio g. 50D, 15:00)
▪️Дзяды ў Варшаве (Вайсковыя могілкі, ul. Powązkowska 43/45, 14:00)
🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля!
edited
🌙 Галоўныя навіны 31 кастрычніка:
🤝 Парламент Эстоніі: Наша падтрымка свабоднай і дэмакратычнай Беларусі застаецца нязменнай
🇦🇲 Высланы з Грузіі беларускі палітуцякач Леў Міхееў папрасіў палітычнага прытулку ў Арменіі
⚠️ ЕС улічыць інфармацыю пра датычнасць "Беларуськалія" да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей — АПК
❗️ Эвакуяваныя праз Беларусь жыхары акупаваных Алешак перасеклі мяжу Украіны
✈️ Кіраўнік "Белавія" заяўляе, што Мінгандлю ЗША дазволіла карпарацыі "Боінг" працаваць з беларускім авіяперавозчыкам
📷 Адкрыццё выставы "Беларусы з Украінай у сэрцы"
Крынiца: Веранiка Л. для "Позiрку"
edited
Віцэ-прэм'ер і кіраўнік МЗС Лаоса наведае Беларусь на пачатку лістапада
Паводле графіка Палаты прадстаўнікоў, 5 лістапада а 16:00 Тхангсаван Фамвіхан сустрэнецца са старшынёй ПП НС Ігарам Сергеенкам. Падрабязнасці не прыводзяцца, афіцыйныя лаоскія крыніцы пра візіт не паведамляюць.
У ліпені 2025 года кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў наведваў Лаос. У траўні 2026-га ён аднавіў запрашэнне Фамвіхану наведаць Беларусь і пацвердзіў гатоўнасць прыняць з афіцыйным візітам лаоскага прэзідэнта Тханглуна Сісуліта.
☝️Мінск і В'енцьян устанавілі дыпламатычныя стасункі ў 1994 годзе. Асноўны артыкул беларускага экспарту ў Лаос — кантрольныя прыборы і вымяральная апаратура, у адваротным кірунку паступаюць абутак і тэкстыль.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Эвакуяваныя праз Беларусь жыхары акупаваных Алешак перасеклі мяжу Украіны
Уладзімір Зяленскі паведаміў, што аперацыя па выратаванні людзей у Алешках адбылася. На Херсонскім кірунку быў усталяваны рэжым цішыні, размінаваныя дарогі, дастаўленыя гуманітарныя грузы.
"Людзі, якія мелі патрэбу ў эвакуацыі, былі вывезеныя з горада і прылеглай грамады. Разлічваем, што гуманітарны доступ да Алешак захаваецца.",
— напісаў ён.
☝️Раней паведамлялася, што ў Гомель з Анапы прыбылі чатыры транспартныя самалёты з эвакуяванымі. Колькі менавіта людзей прыбыло, не ўдакладняецца — раней гаварылася пра 750 чалавек, частка з якіх мела намер накіравацца ў РФ.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 t.me/V_Zelenskiy_official
edited
Кіраўнік "Белавія" заяўляе, што Мінгандлю ЗША дазволіла карпарацыі "Боінг" працаваць з беларускім авіяперавозчыкам
Паводле яго слоў, гэта дазволіць наўпрост атрымліваць запчасткі, кампаненты і праграмнае забеспячэнне для самалётаў, а таксама "адкрывае шлях да перагавораў пра набыццё самалётаў наўпрост у "Боінг".
Чаргінец нагадаў, што раней такі ж дазвол выдаў Мінфін ЗША, што дало тэхнічную магчымасць непасрэднай супрацы. Паводле яго слоў, усё гэта стала магчымым пасля перагавораў беларускіх уладаў з амерыканскай дэлегацыяй.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Белавія"
edited
Парламент Эстоніі: Наша падтрымка свабоднай і дэмакратычнай Беларусі застаецца нязменнай
“Наша падтрымка свабоднай і дэмакратычнай Беларусі застаецца нязменнай”,
— паведамленне з такім зместам апублікаванае 30 кастрычніка на старонцы эстонскага Рыйгікогу ў сацыяльнай сетцы Х паводле вынікаў сустрэчы парламентарыяў з Святланай Ціханоўскай.
☝️Напярэдадні стала вядома, што Ціханоўская абмеркавала з эстонскім прэзідэнтам Юле Мадызе і міністрам замежных спраў Маргусам Цахкнам падтрымку беларускіх палітвязняў, становішча грамадзян краіны ў Эстоніі, санкцыі і пагрозы рэгіянальнай бяспецы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба парламента Эстоніі