Прадпрымальнік увёз у Беларусь больш за 40 тыс. прамтавараў, не даставіўшы іх на абавязковы кантроль Паводле інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта, у правераных мытнікамі аўтамабілях аднаго прадпрымальніка знаходзіліся адзенне, абутак, сумкі ды “іншыя тавары народнага спажывання”, кошт якіх складаў каля 500 тыс. рублёў. “Высветлена, што пры іх увозе на тэрыторыю Беларусі <...> тавары не былі дастаўленыя ў месцы правядзення кантролю”, — гаворыцца ў паведамленні. Распачатыя адміністрацыйныя працэсы. Санкцыя для ІП і юрыдычных асоб — штраф у памеры да 50% кошту тавараў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба ДМК