Фільм "Лісты" Андрэя Куцілы, акрамя партнёрскай прэміі, атрымаў галоўную ўзнагароду ў сваёй катэгорыі на фестывалі DOK Leipzig Пра прысуджэнне фільму "Лісты" беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы галоўнай узнагароды ("Залатога голуба") за найлепшы повнаметражны дакументальны фільм на 69-м Міжнародным фестывалі дакументальнага і анімацыйнага кіно ў Лейпцыгу (DOK Leipzig, Германія) паведамляецца на сайце мерапрыемства. Узнагарода была ўручаная 31 кастрычніка. Грошавая частка прэміі, якую нямецкая тэлерадыёкампанія Mitteldeutscher Rundfunk (MDR) штогод фінансуе з 2013 года, складае 10 тыс. еўра. Як паведаміла тэлерадыёкампанія, паводле ацэнкі журы, Куціла "палучае розныя формы кінапаведамлення, ствараючы шматслойную дакументальную мову, якая дазваляе паказаць нябачнае і зрабіць чутнымі галасы людзей, вымушаных маўчаць". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 dok-leipzig.de