За мінулы тыдзень Беларусь на падставе бязвізу наведала амаль 5,5 тыс. жыхароў краін Еўропы З 26 кастрычніка да 2 лістапада ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 5.485 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць Дзяржпагранкамітэт. За мінулы тыдзень у краіну прыбыў 2.771 грамадзянін Літвы, 1.214 грамадзян і неграмадзян Латвіі, 858 грамадзян Польшчы, 642 грамадзяніны іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізу. З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь у бязвізавым парадку наведала 1.470.005 жыхароў еўрапейскіх краін. Напрыканцы 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 2026 года. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) прэс-служба ДПК