Вайскоўцы Латвіі заявілі пра залёт дрона з Беларусі, які пасля накіраваўся ў РФ Увечары 1 лістапада беларуска-латвійскую мяжу перасёк беспілотнік, паведамляе LSM са спасылкай на прадстаўніка Нацыянальных узброеных сіл Латвіі Селдзісa Грасманіса. "Што гэта быў за дрон? Гэтага мы сказаць не можам. Можам меркаваць, што гэта быў украінскі дрон. Гэта толькі меркаванні", — заявіў ён. Паводле інфармацыі НУС, для нейтралізацыі пагрозы быў задзейнічаны дрон-перахопнік Blaze, які суправаджаў беспілотнік, пакуль той не паляцеў у РФ. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) origin-robotics.com