Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. За тыдзень канфіскавана 65 адзінак агнястрэльнай зброі Сярод іх — 43 гладкаствольныя стрэльбы, пісталеты, вінтоўкі і карабіны, абрэзы, аптычныя прыцэлы, паведаміла Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету. Зброя выяўленая падчас "спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Паляванне" і спадарожнай аперацыі "Арсенал". У праверках удзельнічалі супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі, МУС, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, пракуратуры, МНС і Мінпрыроды. ☝️Добраахвотная здача незарэгістраванай зброі ў органы ўнутраных спраў вызваляе грамадзян ад адказнасці, нагадала Дзяржаўная інспекцыя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) АНТ

  2. edited

    Минобороны отчиталось о встречах с делегациями Ирана и Палестины На встрече с иранской делегацией обсуждалась организация боевой подготовки и обучения специалистов ракетных войск и артиллерии. Иранские военные посетили Военную академию Беларуси и одну из воинских частей, сообщила пресс-служба Министерства обороны Беларуси. С представителями военно-медицинской службы Палестины обсуждались “организация медицинского обеспечения и подготовка военно-медицинских кадров“. ☝️Россия в ходе военной агрессии в отношении Украины активно использует беспилотники иранского производства “Шахед“. Подразделение спецназа сухопутных сил иранского Корпуса стражей исламской революции участвовало в совместных антитеррористических учениях стран ШОС, которые прошли в Беларуси 7–8 октября. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Минобороны. Фото: yandex.com

  3. edited

    Беларускія дэмакратычныя сілы распачынаюць кампанію дапамогі Украіне ва ўмовах энергетычнага крызісу Пра пачатак кампаніі "Цяпло для Украіны" па зборы сродкаў на закупку і дастаўку абсталявання для дапамогі ва ўмовах энергетычнага крызісу, выкліканага ўдарамі РФ па энергетычнай інфраструктуры, гаворыцца ў прэс-рэлізе Офіса Святланы Ціханоўскай. Кампанія арганізуецца ў супрацоўніцтве з польскімі і ўкраінскімі партнёрамі, у прыватнасці Fundacja Demokracja, арганізацыяй "Еўрамайдан" (Польшча) і Stand with Ukraine. Працу з польскага боку ўзначальвае польскі журналіст і медыяменеджар, выдавец Sestry.eu Ежы Вуйчык. З беларускага боку яе каардынуе Місія дэмакратычных сіл у Кіеве. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  4. Польская мытня канфіскавала ў беларуса 41 яшчарку коштам 25 тыс. долараў Польская Нацыянальная падатковая адміністрацыя (KAS, уключае ў сябе мытную службу) спыніла спробу ўвозу з Беларусі 41 жывой яшчаркі, частка якіх адносіцца да відаў, якія ахоўваюцца міжнароднай канвенцыяй CITES. Папярэдні кошт жывёл складае амаль 100 тыс. злотых (каля 25,3 тыс. долараў). Адзначаецца, што 26 кастрычніка супрацоўнікі мытнага паста ў Карошчыне (Люблінскае ваяводства) пры праверцы грузавіка, які ўязджаў з Беларусі, выявілі яшчарак у пластыкавых скрынках і пакетах у кабіне кіроўцы і халадзільнай устаноўцы прычэпа. У кіроўцы не было неабходных дакументаў на перавозку ахоўных жывёл. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 gov.pl

  5. Ціханоўская: гістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны Беларусь і Ірландыю аб’ядноўвае барацьба за незалежнасць, захаванне мовы і культуры ва ўмовах ціску з боку больш буйных суседзяў, заявіла дэмлідар Святлана Ціханоўская 27 кастрычніка ў Дубліне. Палітык выступіла на канферэнцыі “Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць”, паведаміла “Позірку” яе прэс-служба. Паводле Ціханоўскай, краіна стала для яе “сімвалам свабоды”, калі яна ўпершыню прыехала туды ў яшчэ ў падлеткавым узросце ў межах праграмы “Дзеці Чарнобыля” (нарадзілася і правяла дзяцінства ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. — “Позірк”.) — там людзі маглі адкрыта выказваць сваё меркаванне і не баяцца крытыкаваць урад: “Для мяне Еўропа пачалася ў Ірландыі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 threads.com/share/BAw_IVazw4/

  6. Латушка: Няма бачных прычын для змены палітыкі ЕС у дачыненні да Лукашэнкі Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка, каментуючы адкрыты ліст групы былых беларускіх палітвязняў да кіраўніцтва ЕС і асобных еўрапейскіх краін. Прычынай гэтага палітык назваў працяг рэпрэсій, "гібрыдную агрэсію" супраць краін ЕС і падтрымку расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну. "Зварот былых палітычных зняволеных з заклікам вызваліць тых, хто застаецца ў турмах, і спыніць рэпрэсіі мае важнае значэнне", — адзначыў Латушка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  7. Долар, расійскі рубель і юань падаражэлі на таргах 28 кастрычніка Курс долара вырас да 2,9458 рубля (+0,01%; +0,0002), расійскага рубля — да 3,6622 за 100 (+0,07%; +0,0025), юаня — да 4,4231 за 10 (+0,12%; +0,0053). Еўра патаннеў да 3,2791 рубля (-0,17%; -0,0056). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 cndukat.pl

  8. edited

    Лукашэнка зноў выказаў надзею, што Мінск і Прага “вернуцца на шлях стваральнага партнёрства”, Ціханоўская падзякавала за падтрымку дэмакратычных зменаў у Беларусі Гісторыя адносін Беларусі і Чэхіі “памятае шмат прыкладаў канструктыўнага супрацоўніцтва”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 28 кастрычніка чэшскі народ з Днём узнікнення незалежнай чэхаславацкай дзяржавы. “На працягу дзесяцігоддзяў беларусы і чэхі паспяхова развівалі міжчалавечыя кантакты, рэалізоўвалі эканамічныя, гуманітарныя і культурныя ініцыятывы”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN Падзяку за “непахіснае сяброўства і падтрымку свабоднай Беларусі” выказала Чэхіі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў віншаванні з Днём узнікнення незалежнай Чэхаславацкай дзяржавы. “Ваш уласны шлях да свабоды дае беларусам надзею і нагадвае нам, чаму мы павінны працягваць ісці наперад”, — напісала палітык у сацсетцы Х. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 tsikhanouskaya.org

  9. edited

    СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да Уладзіміра Парфіновіча, гэта 200-ы фігурант завочных крымінальных спраў Пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Уладзіміра Парфіновіча (1989 года нараджэння) паведаміў Следчы камітэт. Яму інкрымінуюцца злачынствы, прадугледжаныя ч. 1 і ч. 2 арт. 364 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), і прапануецца з’явіцца ва ўпраўленне СК па Мінскай вобласці. Раней паведамлялася, што, паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, з 2022 года зафіксавана як мінімум 229 завочных судоў у рамках спецвытворчасці. Агульная колькасць такіх фігурантаў, мяркуючы па даных у спецыяльным тэлеграм-канале СК, складае 200 чалавек. Сама меней тры чалавекі згадваліся двойчы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 СК

  10. Дэлегацыя КР у рэгіянальным кангрэсе СЕ прапанавала адаптаваць трансгранічныя праграмы для падтрымкі беларусаў за мяжой Для беларусаў, якія жывуць “ва ўмовах татальнага кантролю і агрэсіўнай русіфікацыі”, захаванне чалавечых сувязяў з Еўропай ёсць “пытаннем нацыянальнага выжывання”, заявіла 28 кастрычніка ў Страсбургу кіраўніца дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў (КМРУ) Савета Еўропы Ірына Халопіца. “Менавіта таму захаванне адкрытых памежных пераходаў і выдача віз беларусам маюць заставацца ключавымі прыярытэтамі, — заявіла яна на тэматычнай дыскусіі “Роля рэгіёнаў у трансгранічнай супрацы” ў рамках 51-й сесіі КМРУ. — Калі беларусы не могуць ездзіць у Еўропу, яны вымушаныя ездзіць у Расію. Гэта падвышае рызыку паглынання Беларусі Расіяй, што наўпрост пагражае еўрапейскай бяспецы”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  11. edited

    Улады Кобрына заклікаюць не дапусціць папулярызацыі Хэлаўіна Яны нават выдалі цэлы ліст пад назвай "Пра святкаванне "Хэлаўіна". На думку Кобрынскага раённага выканаўчага камітэту, святкаваць тут няма чаго. "У цяперашні час у афіцыйным тлумачэнні свята ўспрымаецца як заігрыванне з цёмнымі сіламі, праслаўленне смерці і адыход ад хрысціянскай традыцыі, які прапагандуе агрэсію, асацыяльныя паводзіны дзяцей і моладзі і супярэчыць гістарычным, культурным і духоўным традыцыям беларускага народу", — сказана ў паведамленні. Дзеля недапушчэння папулярызацыі гэтага свята ўлады Кобрына рэкамендуюць устрымацца ад правядзення мерапрыемстваў адпаведнай тэматыкі з выкарыстаннем любой яго атрыбутыкі. Пад забарону патрапілі гарбузы, павуцінне, маскі на дзвярах, тэматычны стыль адзення. 📷 Крыніца - @virtualbrest

  12. edited

    Ціханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Ірландыі вызваленне палітвязняў Перспектывы еўрапейскай будучыні Беларусі, сітуацыю з палітвязнямі і рэгіянальную бяспеку абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 27 кастрычніка ў Дубліне на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ірландыі Міхолам О’Марцінам. На сустрэчы, як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, бакі закранулі ўнутраную сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі і ўдзел рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Падкрэслена важнасць каардынацыі дзеянняў беларускіх дэмсілаў з Кіевам і ўлічванне “беларускага пытання” падчас будучых мірных перамоваў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Святланы Ціханоўскай

  13. edited

    Прадукцыйнасць працы вырасла ў гадавым выражэнні на 1,5% Прадукцыйнасць працы, якая вымяраецца праз ВУП (ВРП), у студзені — жніўні 2026 года вырасла на 1,5% у гадавым вымярэнні (за сем месяцаў гэты паказчык складаў +1,7%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Сітуацыя у рэгіёнах: у Мінскай вобласці зафіксаваны рост на 2,9%, Брэсцкай — на 2,8%, Гомельскай — на 1,9%, Магілёўскай — на 1,6%, Гродзенскай — на 1,2%, Віцебскай — на 1%; у Мінску — зніжэнне на 0,8%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 business-gazeta.ru

  14. edited

    Лукашэнка анансаваў чарговую амністыю, гаворка ідзе пра жанчын Пакуль невядома, ці закране яна палітвязняў: гэта будзе залежыць ад канчатковай рэдакцыі закона і ўмоваў яго прымянення. Законапраект “Аб амністыі” даручыў распрацаваць Міністэрству ўнутраных спраў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба. “Галоўнае ў маючым адбыцца акце гуманізму — жанчына. Гэта шанец на выпраўленне памылак і іх адкупленне добрасумленнай працай, вяртанне да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве, захаванне сем’яў”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 flagshtok.info

  15. Каля мяжы з Літвой затрыманы мужчына з самаробным беспілотнікам Аб гэтым паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК). У грамадзяніна Беларусі, знойдзены самаробны беспілотнік. Парушальнік выяўлены 26 кастрычніка. Складзены адміністрацыйны пратакол паводле ч. 1 арт. 24.19 (парушэнне памежнага рэжыму) і ч. 1 арт. 18.38 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў) КаАП. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 стоп-кадр: "Позірк"

  16. edited

    Ціханоўская: Рэжым хоча размаўляць з Еўропай пра бізнэс, а не палітвязняў “Літаральна пару месяцаў таму” Мінск наведалі прадстаўнікі Еўрасаюза, якія “ў чарговы раз” падымалі пытанне вызвалення палітвязняў, паведаміла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская у відэазвароце на “Ютубе”, каментуючы адкрыты ліст еўрапейскім лідарам. “Рэжым у чарговы раз адмахнуўся, як і падчас дзясяткаў іншых сустрэч на розных узроўнях. Маўляў, палітвязняў няма, яны злачынцы, давайце пагаворым лепш пра бізнэс і іншыя рэчы”, — сказала палітык. Паводле яе, і ЕС, і еўрапейскія сталіцы ставяць пытанне палітвязняў першым у размовах з уладамі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📹 ютуб-канал Святланы Ціханоўскай

  17. edited

    Мінск і Ташкент абмеркавалі кааперацыю ў будаўніцтве АЭС ва Узбекістане Магчымасці вытворчасці трансфарматарнага абсталявання для атамнай энергетыкі ў супрацоўніцтве з Узбекістанам і расійскай дзяржкарпарацыяй “Расатам” абмеркавали міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз і дырэктар агенцтва “Узатам” Азім Ахмедхаджаеў 27 кастрычніка ў Мінску. Як паведамляе беларускае Мінэнерга, абмеркаваны таксама ўдзел беларускіх спецыялістаў і прадпрыемстваў у будаўніцтве АЭС у краіне, “лакалізацыя энергетычнага абсталявання”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 uzdaily.uz

  18. Статкевіч назваў аўтараў ліста былых палітвязняў прыхільнікамі ідэалогіі “асабістага выжывання і прыстасавання любым коштам” З крытыкай групы былых палітвязняў, якія звярнуліся да краін Еўропы з адкрытым лістом і заклікам прыняць больш актыўны ўдзел у вызваленні вязняў у Беларусі, выступіў у сваім тэлеграм-канале 28 кастрычніка палітык Мікалай Статкевіч. Паводле его слоў, у лісце гучыць заклік да гандлю палітвязнямі. “Тэма амаль бяспройгрышная, бо хто ж супраць вызвалення невінаватых? Такія заклікі будуць станоўча ўспрынятыя не толькі самімі палітвязнямі і іх блізкімі, што цалкам зразумела. Яны будуць станоўча ўспрынятыя і рэжымам, які трымае палітвязняў у зняволенні і пастаянна папаўняе іх шэрагі, што робіць удзел у звароце, як мінімум, бяспечным”, — напісаў Статкевіч. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Белсат"

  19. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 28 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Ноч (не)расстраляных паэтаў у Рызе (Power-up Space (Merķeļa iela 21, 4-ы паверх, 19:00) ▪️Лекцыя-дэгустацыя "Невядомая бульба" ў Мінску (Музей "Краіна міні", пр-т Незалежнасці, 25, 20:00)

  20. 🌙 Галоўныя навіны 27 кастрычніка: 👩🏼‍⚕️ У Беларусі ўпершыню праведзена гінекалагічная аперацыя з прымяненнем тэхналогіі візуалізацыі з дапамогай інфрачырвонай камеры ✅ Фрыдман: Новыя ўлады Сербіі ў дачыненні да Беларусі найхутчэй будуць прытрымлівацца курсу ЕС 👀 Латвія падазрае беларускіх памежнікаў у арганізацыі пашкоджання інфраструктуры ❗️ Праваабаронца патрабуе праверыць умовы працы зняволеных у Віцебскай вобласці 📃 Беларусь і Манголія заключылі 17 пагадненняў на 50 млн долараў 📷 "Старажытныя спевы" Крынiца: Вераніка Л. для "Позірку"

  21. Older posts