СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да Уладзіміра Парфіновіча, гэта 200-ы фігурант завочных крымінальных спраў Пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Уладзіміра Парфіновіча (1989 года нараджэння) паведаміў Следчы камітэт. Яму інкрымінуюцца злачынствы, прадугледжаныя ч. 1 і ч. 2 арт. 364 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), і прапануецца з’явіцца ва ўпраўленне СК па Мінскай вобласці. Раней паведамлялася, што, паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, з 2022 года зафіксавана як мінімум 229 завочных судоў у рамках спецвытворчасці. Агульная колькасць такіх фігурантаў, мяркуючы па даных у спецыяльным тэлеграм-канале СК, складае 200 чалавек. Сама меней тры чалавекі згадваліся двойчы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 СК