Ціханоўская: гістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны Беларусь і Ірландыю аб’ядноўвае барацьба за незалежнасць, захаванне мовы і культуры ва ўмовах ціску з боку больш буйных суседзяў, заявіла дэмлідар Святлана Ціханоўская 27 кастрычніка ў Дубліне. Палітык выступіла на канферэнцыі “Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць”, паведаміла “Позірку” яе прэс-служба. Паводле Ціханоўскай, краіна стала для яе “сімвалам свабоды”, калі яна ўпершыню прыехала туды ў яшчэ ў падлеткавым узросце ў межах праграмы “Дзеці Чарнобыля” (нарадзілася і правяла дзяцінства ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. — “Позірк”.) — там людзі маглі адкрыта выказваць сваё меркаванне і не баяцца крытыкаваць урад: “Для мяне Еўропа пачалася ў Ірландыі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 threads.com/share/BAw_IVazw4/