За тыдзень канфіскавана 65 адзінак агнястрэльнай зброі Сярод іх — 43 гладкаствольныя стрэльбы, пісталеты, вінтоўкі і карабіны, абрэзы, аптычныя прыцэлы, паведаміла Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету. Зброя выяўленая падчас "спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Паляванне" і спадарожнай аперацыі "Арсенал". У праверках удзельнічалі супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі, МУС, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, пракуратуры, МНС і Мінпрыроды. ☝️Добраахвотная здача незарэгістраванай зброі ў органы ўнутраных спраў вызваляе грамадзян ад адказнасці, нагадала Дзяржаўная інспекцыя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) АНТ