Лукашэнка зноў выказаў надзею, што Мінск і Прага “вернуцца на шлях стваральнага партнёрства”, Ціханоўская падзякавала за падтрымку дэмакратычных зменаў у Беларусі Гісторыя адносін Беларусі і Чэхіі “памятае шмат прыкладаў канструктыўнага супрацоўніцтва”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 28 кастрычніка чэшскі народ з Днём узнікнення незалежнай чэхаславацкай дзяржавы. “На працягу дзесяцігоддзяў беларусы і чэхі паспяхова развівалі міжчалавечыя кантакты, рэалізоўвалі эканамічныя, гуманітарныя і культурныя ініцыятывы”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN Падзяку за “непахіснае сяброўства і падтрымку свабоднай Беларусі” выказала Чэхіі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў віншаванні з Днём узнікнення незалежнай Чэхаславацкай дзяржавы. “Ваш уласны шлях да свабоды дае беларусам надзею і нагадвае нам, чаму мы павінны працягваць ісці наперад”, — напісала палітык у сацсетцы Х. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 tsikhanouskaya.org