Беларускія дэмакратычныя сілы распачынаюць кампанію дапамогі Украіне ва ўмовах энергетычнага крызісу Пра пачатак кампаніі "Цяпло для Украіны" па зборы сродкаў на закупку і дастаўку абсталявання для дапамогі ва ўмовах энергетычнага крызісу, выкліканага ўдарамі РФ па энергетычнай інфраструктуры, гаворыцца ў прэс-рэлізе Офіса Святланы Ціханоўскай. Кампанія арганізуецца ў супрацоўніцтве з польскімі і ўкраінскімі партнёрамі, у прыватнасці Fundacja Demokracja, арганізацыяй "Еўрамайдан" (Польшча) і Stand with Ukraine. Працу з польскага боку ўзначальвае польскі журналіст і медыяменеджар, выдавец Sestry.eu Ежы Вуйчык. З беларускага боку яе каардынуе Місія дэмакратычных сіл у Кіеве. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com