Дэлегацыя КР у рэгіянальным кангрэсе СЕ прапанавала адаптаваць трансгранічныя праграмы для падтрымкі беларусаў за мяжой Для беларусаў, якія жывуць “ва ўмовах татальнага кантролю і агрэсіўнай русіфікацыі”, захаванне чалавечых сувязяў з Еўропай ёсць “пытаннем нацыянальнага выжывання”, заявіла 28 кастрычніка ў Страсбургу кіраўніца дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў (КМРУ) Савета Еўропы Ірына Халопіца. “Менавіта таму захаванне адкрытых памежных пераходаў і выдача віз беларусам маюць заставацца ключавымі прыярытэтамі, — заявіла яна на тэматычнай дыскусіі “Роля рэгіёнаў у трансгранічнай супрацы” ў рамках 51-й сесіі КМРУ. — Калі беларусы не могуць ездзіць у Еўропу, яны вымушаныя ездзіць у Расію. Гэта падвышае рызыку паглынання Беларусі Расіяй, што наўпрост пагражае еўрапейскай бяспецы”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"