Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 5 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
ДАІ ў Горках стралялі па колах, каб спыніць п'янага кіроўцу без правоў
Кіроўца праігнараваў патрабаванне спыніцца і пачаў уцякаць. Пасля неаднаразовых папярэджанняў інспектар зрабіў прыцэльныя стрэлы па колах.
За стырном аказаўся 36-гадовы жыхар вёскі Селец з прыкметамі ап'янення. Медагляд паказаў 1,57 праміле алкаголю. Раней ён ужо быў пазбаўлены правоў за п'янае кіраванне.
☝️Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошнія дні: 24 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці ДАІ таксама страляла па колах, каб спыніць пазбаўленага правоў кіроўцу з прыкметамі ап'янення.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 om-saratov.ru
Ущерб природе от незаконной добычи полезных ископаемых в Гомельской области превысил 2 млн рублей — прокуратура
Нарушения выявлены в восьми районах: Брагинском, Буда-Кошелевском, Ветковском, Житковичском, Калинковичском, Лоевском, Мозырском и Октябрьском.
Также выявлено 16 случаев размещения отходов в карьерах и рядом с ними. В Буда-Кошелевском, Октябрьском, Лельчицком и Речицком районах ущерб от загрязнения мусором оценили более чем в 13 тыс. рублей, виновные уже возместили его.
☝️Ранее сообщалось о незаконном захоронении отходов нефтепродуктов предприятием Глубокского района Витебской области.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 sosnovosti.ru
Беларусь і Манголія заключылі 17 пагадненняў на 50 млн долараў
Дакументы прадугледжваюць супрацоўніцтва ў сферы чыгуначных перавозак, паставак ячменю, сельгастэхнікі, харчовых тавараў і малочнай прадукцыі.
Сярод падпісантаў з беларускага боку — "Белдзяржхарчпрам", Магілёўскі вагонабудаўнічы завод, "Амкадор", "Гомсельмаш", "Камволь", Жабінкаўскі цукровы завод, "Бабушкіна крынка", "Санта Брэмар" і іншыя.
☝️Паводле мангольскай статыстыкі, імпарт з Беларусі ў 2025 годзе склаў 20 млн долараў, экспарт — 1,5 млн. Лукашэнка на сустрэчы з Хурэлсухам назваў гэтыя аб'ёмы "смешнымі" і заклікаў закласці "трывалы падмурак" адносін.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 mstagmanager.com
У Беларусі ўпершыню праведзена гінекалагічная аперацыя з прымяненнем тэхналогіі візуалізацыі з дапамогай інфрачырвонай камеры
Першая ў Беларусі аперацыя па лячэнні глыбокага інфільтратыўнага эндаметрыёзу (гінекалагічнае захворванне) з прымяненнем тэхналогіі флуарэсцэнтнай візуалізацыі ICG праведзена ў Мінскім гарадскім клінічным цэнтры гінекалогіі.
Аперацыю выканаў расійскі хірург Аляксандр Папоў, якому асісціравалі спецыялісты мінскага цэнтра. Тэхналогія ICG дазваляе з дапамогай інфрачырвонай камеры візуалізаваць тканкі падчас аперацыі і дакладней вызначаць межы ачагоў захворвання.
☝️Эндаметрыёз — захворванне, пры якім тканка, падобная да слізістай абалонкі маткі, разрастаецца за яе межамі. У дадзеным выпадку хвароба закранула тоўстую кішку.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 clinvest.ru
Лукашэнка прапанаваў вярнуцца да савецкай практыкі забеспячэння расійскіх рэгіёнаў беларускімі таварамі
Паводле Лукашэнкі, у савецкі час Беларусь вырабляла і пастаўляла ў Калінінград, Санкт-Пецярбург, Маскоўскую вобласць і часткова Маскву прадукцыю, якой там не хапала.
На яго думку, Масква цяпер настолькі вялікая, што беларускім прадпрыемствам наўрад ці ўдасца задаволіць увесь аб'ём патрэб, але трэба развіваць супрацоўніцтва.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 bereza.brest-region.gov.by
Праваабаронца патрабуе праверыць умовы працы зняволеных у Віцебскай вобласці
Праваабаронца Алег Мацкевіч звярнуўся ў камітэт па працы Віцебскага аблвыканкама з патрабаваннем праверыць захаванне правілаў аховы працы ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў на тэрыторыі вобласці.
Падставай стаў абласны "месячнік бяспечнай працы" з 19 кастрычніка па 20 лістапада — на думку Мацкевіча, праверкі павінны ахопліваць не толькі звычайныя прадпрыемствы, але і вытворчыя цэхі калоній і лячэбна-працоўных прафілакторыяў.
Да звароту дададзеныя сведчанні былых зняволеных, якія працавалі ў ІК № 1, № 3, № 8, № 13 і ІУАТ № 9 у 2021–2025 гадах. Паводле іх, у памяшканнях было холадна або горача, не хапала вентыляцыі, людзі не мелі сродкаў індывідуальнай абароны. Паведамлялася пра траўмы — пашкоджанні пальцаў, праколы ног цвікамі, траўмы вачэй.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 pikabu.ru
Кіраўніца дэлегацыі КР Халопіца акрэсліла перад генсакратаром Савета Еўропы праблему транснацыянальных рэпрэсій супраць беларусаў
Халопіца адзначыла, што апошнія тыдні прапаганда рэжыму разгарнула кампанію пагроз на адрас беларусаў у выгнанні, у тым ліку членаў Каардынацыйнай рады і ўдзельнікаў сесій ПАСЕ.
Ім пагражаюць пазбаўленнем грамадзянства, нягледзячы на тое, што артыкул 10 Канстытуцыі наўпрост забараняе гэта. Ужо цяпер дзясяткі тысяч беларусаў жывуць у Еўропе без сапраўдных пашпартоў праз указ, які забараняе выдачу дакументаў за мяжой.
Генсакратар СЕ Ален Берсэ падзякаваў за пытанне і запэўніў, што возьме яго да ведама, бо "не зусім упэўнены", што можа адказаць неадкладна. Ён сказаў, што вернецца да пытання пашпартоў і грамадзянства разам з калегамі.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Трое прыгавораныя да доўгіх тэрмінаў па звязанай з ByPol справе — за "тэрарызм" і "здраду дзяржаве"
Генрых Агееў, Юрый Васілеўскі і Іван Балашэнка атрымалі 21, 17 і 25 гадоў адпаведна. Абвінавачванні ўключалі "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі" і "здраду дзяржаве".
Агееў — былы сілавік з Брэсцкай вобласці, затрыманы ў лютым 2024 года ў анексаваным Крыме. У верасні 2024-га яго экстрадавалі ў Беларусь. Васілеўскі быў затрыманы ў верасні 2025-га, Балашэнка — былы падпалкоўнік Ваеннай акадэміі, які пасля 2021 года пайшоў у таксі і лагістыку.
Падрабязнасці справы невядомыя. Раней, у лютым 2024 года, па гэтай жа справе былі вынесеныя завочныя прысуды прадстаўнікам ByPol: Аляксандр Азараў атрымаў 25 гадоў, яшчэ пяцёра — ад 11 да 12 гадоў.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
У Латвіі затрыманы грамадзянін Беларусі, які перавозіў мігрантаў
У Валміерскім краі паліцыя спыніла BMW пад кіраваннем беларуса. У салоне было чацвёра мігрантаў без віз і ДНЖ, якія раней незаконна перасеклі мяжу. Супраць кіроўцы распачатая крымінальная справа за незаконную перавозку людзей.
Ён таксама знаходзіўся ў Латвіі без візы і не запоўніў абавязковую анкету — за гэта прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
☝️З пачатку 2026 года ў Латвіі распачата 170 такіх спраў у дачыненні да 120 чалавек. Пакаранне — ад двух да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Паводле "Позірку", краіны ЕС зафіксавалі амаль 14,7 тыс. спробаў пранікнення мігрантаў, каля 85% — у Латвію.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 gorod.lv
Беларусь вместе с членами и партнерами БРИКС выступила с осуждением санкций, “противоречащих международному праву“
С осуждением “применения односторонних принудительных мер, противоречащих международному праву” выступили в совместном заявлении по итогам работы XII Международного парламентского форума БРИКС в Нью-Дели (26-27 октября) парламентарии стран — членов и партнеров объединения.
Документ опубликован на сайте российской Госдумы.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 duma.gov.ru
Латвия подозревает белорусских пограничников в организации повреждения инфраструктуры
Должностные лица белорусской пограничной службы могут быть причастны к организации нелегальной миграции и повреждению соответствующей инфраструктуры Латвии.
Такое заявление прокурор Генеральной прокуратуры страны Андрис Алексеевс в расследовании программы De facto латвийской телекомпании LTV.
“В этом уголовном процессе есть обоснованные подозрения, что должностные лица белорусской погранохраны причастны к организации нелегальной миграции и вместе с тем повреждают нашу инфраструктуру, чтобы способствовать совершению преступления“,
— сказал прокурор.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Инициатива MALDZIS приобрела на аукционе в Израиле картину Михаила Кикоина
О приобретении на аукционе в Израиле картины “Портрет женщины“ знаменитого представителя Парижской школы искусств и уроженца Гомеля Михаила Кикоина сообщила инициатива MALDZIS.
Работа выполнена маслом на доске, имеет овальную форму и подписана автором. Она датируется 1918–1920 годами и относится к раннему парижскому периоду творчества художника, когда он жил в общежитии для бедных художников La Ruche (“Улей“).
7 ноября картину будет представлена на конференции TEDxUlicaMińskaWomen в Варшаве. В дальнейшем ее планируется передать в Музей истории Гомеля в качестве общественного подарка. По информации MALDZIS, в гомельских музеях живописных работ Кикоина нет.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 MALDZIS
В Литве обнаружено 12 тыс. пачек белорусских сигарет, доставленных на воздушных шарах
Стоимость груза с учетом налогов превышает 66 тыс. евро.
По подозрению в контрабанде задержали трех граждан Литвы. В лесу пограничники нашли сигареты, GPS-передатчики и остатки воздушных шаров. После допросов задержанных отпустили под определенные обязательства. Начато досудебное расследование, фигурантам грозит до шести лет лишения свободы.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 vsat.lrv.lt
Доллар, российский рубль и юань подорожали на биржевых торгах 27 октября
Курс доллара вырос до 2,9456 рубля (+0,09%; +0,0026), российский рубль — до 3,6597 рубля за 100 (+0,02%; +0,0009), юаня — до 4,4178 рубля за 10 (+0,04%; +0,0018).
Евро подорожал до 3,2847 (-0,43%; -0,0142).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
Пачобут у снежні хоча вярнуцца ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства
Такую заяву ў інтэрв’ю газеце Rzeczpospolita зрабіў беларускі журналіст польскага паходжання, былы палітвязень Анджэй Пачобут.
“Такое рашэнне было з самага пачатку. Я ўвесь час пра гэта кажу. У снежні я вяртаюся ў Беларусь”, – падкрэсліў ён. “Вядома, сям’я хацела б, каб я застаўся ў Польшчы. Бацькі таксама. У той жа час яны разумеюць мае матывы і ведаюць, які я чалавек”,
— дадаў ён.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі
Больш за 210 замежнікаў, сярод якіх беларусы, выехалі з Польшчы на патрабаванне ўладаў з 19 да 25 кастрычніка, сведчыць інфармацыя Памежнай аховы гэтай краіны.
Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (Украіны — 51 добраахвотна і 40 прымусова, Малдовы — 12 добраахвотна, Грузіі — 10 прымусова, Калумбіі — 6 прымусова).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 strazgraniczna.pl
Пяць чалавек пенсійнага ўзросту загінулі за мінулыя суткі ў Беларусі
Гэта вынікае са зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Тры жыцці забраў агонь у вёсках: у Асобіна Буда-Кашалёўскага раёна (Гомельская вобласць) загінуў гаспадар жылля (1963 года нараджэння), у Бытчы Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) — яго равеснік, у Набушаве Слуцкага раёна (Мінская вобласць) — мужчына 1957 г.н.
Яшчэ двое пенсіянераў патанула ў Магілёўскай вобласці: у вёсцы Узнога Бабруйскага раёна з калодзежа быў выняты мужчына 1956 г.н., са штучнага вадаёма каля вёскі Любіж Горацкага райна — мужчына 1958 г.н.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 realt.by
1 лістапада вырасце дапамога па доглядзе за грамадзянамі старэйшымі за 80 гадоў або інвалідамі першай групы
Гэта адбудзецца дзякуючы павелічэнню з названай даты бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). Новыя памеры дапамогі будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2027 года.
☝🏻 Сумы складуць:
пры доглядзе за адным непрацаздольным — 537,7 рубля (100% БПМ);
пры доглядзе за двума і больш непрацаздольнымі — 642,84 рубля (120% БПМ).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Пул 4. Рэгіён"
Беларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па пакрыцці знешняга доўгу міжнароднымі рэзервамі
Знешні доўг у Еўразійскім эканамічным саюзе “на сумарнай аснове” павялічыўся за год на 3 млрд 173,2 млн долараў (+0,6%), паведамляе Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК).
На 1 ліпеня 2026 года агульная запазычанасць склала 568 млрд 30,3 млн долараў.
“Ва ўсіх дзяржавах — членах ЕАЭС доўгатэрміновы знешні доўг пераважае-яго доля знаходзіцца ў межах паміж 53 і 88%”,
— адзначае ЕЭК.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 trends.rbc.ru
Фрыдман: Новыя ўлады Сербіі ў дачыненні да Беларусі найхутчэй будуць прытрымлівацца курсу ЕС
На беларускім кірунку новыя ўлады Сербіі найхутчэй будуць прытрымлівацца курсу Еўрапейскага саюза, заявіў у каментары “Позірку” палітычны аглядальнік, доктар гістарычных навук Аляксандр Фрыдман.
На яго думку, калі так здарыцца, гэта дасць дэмакратычнаму лідару Святлане Ціханоўскай “новыя перспектывы” для ўзаемадзеяння з сербскім бокам.
Ацэньваючы вынікі датэрміновых парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 25 кастрычніка, эксперт адзначыў, што яны далі Сербіі шанец на правядзенне рэформаў, у прыватнасці, у сферы барацьбы з карупцыяй.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 wikimedia.org