Статкевіч назваў аўтараў ліста былых палітвязняў прыхільнікамі ідэалогіі “асабістага выжывання і прыстасавання любым коштам” З крытыкай групы былых палітвязняў, якія звярнуліся да краін Еўропы з адкрытым лістом і заклікам прыняць больш актыўны ўдзел у вызваленні вязняў у Беларусі, выступіў у сваім тэлеграм-канале 28 кастрычніка палітык Мікалай Статкевіч. Паводле его слоў, у лісце гучыць заклік да гандлю палітвязнямі. “Тэма амаль бяспройгрышная, бо хто ж супраць вызвалення невінаватых? Такія заклікі будуць станоўча ўспрынятыя не толькі самімі палітвязнямі і іх блізкімі, што цалкам зразумела. Яны будуць станоўча ўспрынятыя і рэжымам, які трымае палітвязняў у зняволенні і пастаянна папаўняе іх шэрагі, што робіць удзел у звароце, як мінімум, бяспечным”, — напісаў Статкевіч. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Белсат"