Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. Гомельскае ўпраўленне СК шукае перакладчыкаў на 33 мовы, у тым ліку армянскую і хіндзі — СМІ Ведамства абвясціла закупку паслуг пісьмовага перакладу з 33 моў і на іх, у тым ліку ўкраінскую, польскую, літоўскую, армянскай і хіндзі, звярнула увагу выданне “Флагшток”. Згодна з дакументацыяй, пераклад павінен ажыццяўляцца ў кастрычніку — снежні 2026 года. ☝️Магчымая прычына закупкі пісьмовага перакладу — неабходнасць накіроўваць запыты ў краіны ЕС і іншыя дзяржавы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com

  2. edited

    Российские таможенники изъяли более 2 тонн сибутрамина в фурах, следовавших в Беларусь При досмотре инспекторы обнаружили картонные коробки с более чем 46 тыс. капсул для похудения, а также кофе и чай, сообщила Федеральная таможенная служба России. Экспертиза нашла в грузе запрещенный к ввозу в Россию сибутрамин — сильнодействующее вещество, которое подавляет аппетит. Возбуждено уголовное дело. Виновным грозит до семи лет лишения свободы со штрафом до 1 млн российских рублей. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 (иллюстративное) magnific.com

  3. edited

    Лукашэнка пазбавіў Аляксандра Рагожніка пасады старшыні Віцебскага аблвыканкама Рашэнне прынятае ў сувязі з хваробай чыноўніка, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі. Выконваючым абавязкі кіраўніка рэгіёна прызначаны Сяргей Ляўковіч, які займаў пасаду першага намесніка старшыні аблвыканкама. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Аляксандр Рагожнік. Фота: ont.by

  4. edited

    Грамадзянін Польшчы беларускага паходжання спрабаваў перагнаць у РФ “знаёмаму беларусу” аўтамабіль, які шукаюць у Германіі Польскія памежнікі 19 кастрычніка ў пункце пропуску Гжэхоткі не дазволілі вывезці з краіны аўтамабіль “Таёта”, паведаміла прэс-служба памежнай аховы гэтай дзяржавы. Адзначаецца, што аўтамабіль значыўся як зніклы на тэрыторыі Германіі. Кіроўца сцвярджаў, што машына належыць яго “знаёмаму беларусу” і ён вязе машыну менавіта яму. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 strazgraniczna.pl

  5. edited

    На мяжы Латвіі з Расіяй спынена кантрабанда буйной партыі беларускіх цыгарэт Цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі былі схаваныя ў свежай моркве, паведаміла мытная служба балтыйскай дзяржавы. Пры даглядзе ў кардонных скрынках з гароднінай былі выяўленыя абсталяваныя ў ніжняй частцы падвойныя адсекі, дзе знаходзіліся 42.640 пачкаў цыгарэт марак Queen Menthol, Queen Superslims і NZ Black. Сума нявыплачаных падаткаў ацэньваецца латвійскім бокам у 250 тыс. еўра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vid.gov.lv

  6. edited

    В Минздраве обсудили перспективы сотрудничества Беларуси и Северной Кореи Сотрудничество в области медицины и фармацевтики, а также вопросы медицинского образования двух стран обсудил глава ведомства Александр Ходжаев с послом КНДР Чи Гён Су. Пресс-служба ведомства заявила о “конструктивном диалоге”, в котором также приняли участие представители холдинга “Белфармпром”. ☝️Как и Минск, Пхеньян поддерживает Москву в войне против Украины. КНДР отправляла на помощь РФ свои войска. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Республиканский клинический медцентр

  7. Лукашэнка падзякаваў губернатару Бранскай вобласці РФ за дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад удараў “украінскіх беспілотнікаў” Гэта адбылося 20 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Расіі Ягорам Кавальчуком. “Мы ў даўгу не застанемся і будзем дапамагаць вам ва ўсім, у чым толькі неабходна”, — цытуе палітыка неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы. Лукашэнка сцвярджае, што найлепшае аздараўленне — гэта “прырода Бранскай вобласці і Беларусі”. “Але калі вам нешта падабаецца ў Беларусі і вы хацелі б аздаравіць сваіх дзяцей, мы гатовыя да гуманітарнай супрацы”, — прапанаваў ён. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 калаж: "Позірк"

  8. 17-гадовы жыхар Мінска абвінавачаны ў рэабілітацыі нацызму Супраць яго распачата справа па 130¹ КК (рэабілітацыя нацызму), паведаміла 20 кастрычніка прэс-служба Следчага камітэта. Сцвярджаецца, што на працягу 2 гадоў юнак, будучы “адміністратарам агульнадаступнага канала ў інтэрнэт-месенджары “Тэлеграм”, сістэматычна вырабляў і распаўсюджваў дэструктыўны кантэнт”. Абвінавачаны, як заяўлена, размясціў больш за 40 публікацый, якія ўтрымліваюць “заведама ілжывыя звесткі, скіраваныя на апраўданне фашысцкай ідэалогіі, услаўленне прыхільнікаў Трэцяга рэйха, адмаўленне злачынстваў гітлераўскага рэжыму, а таксама гераізацыю кіраўніцтва нацысцкай Германіі і іх памагатых”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 wikimedia.org

  9. edited

    Еврокомиссию призвали ограничить поддержку спортивных организаций, идущих на уступки РФ и Беларуси С таким призывом в Еврокомиссию обратились девять европейских государств. Об этом пишет новостной портал Delfi со ссылкой на Министерство образования, науки и спорта (МОНС) Литвы — одной из причастных к этому процессу стран. Отмечается, что министерство также выразило поддержку Федерации современного пятиборья Литвы, у которой забрали право проведения этапа Кубка мира за отказ допустить спортсменов из Беларуси и РФ к соревнованиям на своей территории. “Несправедливо и безответственно продолжать искать способы вернуть представителей стран-агрессоров на международную арену, а страны, которые последовательно придерживаются ценностной позиции и проявляют солидарность с Украиной, наказывать лишением права проводить мероприятия“, — констатировало МОНС. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  10. edited

    Долар, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 20 кастрычніка Курс долара знізіўся да 2,9883 рубля (-0,22%; -0,0067). На супастаўным узроўні ён таргаваўся 24 жніўня — тады падаражэў з 2,9756 да 2,982. Юань патаннеў да 4,4784 за 10 (-0,14%; -0,0061), еўра — да 3,3503 (-0,15%; -0,0052). Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,6137 за 100 (+0,03%; +0,001). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 JustStartInvesting / unsplash.com

  11. Галантнасць на чыгунцы: у дызелі „Гродна — Мінск“ заўважылі надзвычай уважлівага правадніка 🚂✨ У сетках набірае прагляды відэа з ранішняга рэйса з Гродна. Праваднік дапамагае пасажыркам бяспечна і зручна сысці з вагона, падаючы руку і багаж. У каментарах пішуць, што гэта вельмі падымае настрой, і называюць чыгуначніка сапраўдным мужчынам. Пасажыры просяць выпісаць яму прэмію, бо бачна, што чалавек шчыра любіць сваю працу і паважае людзей. „Пасля такога нават ранішні пад'ём а 6-й раніцы не здаецца такім цяжкім“, - напісалі ў Threads. „Галоўнае, каб цяпер на яго рэйс усе дзяўчаты горада не пачалі скупляць квіткі!“ - жартуюць карыстальнікі.

  12. Жыхар Бярозаўскага раёна прайграў дапамогу на дзіця Пасля чаго суд абмежаваў яго ў праве наведваць гульнывыя ўстановы. Паводле інфармацыі Генеральная пракуратура, з ліпеня па верасень 2026 года ён зрабіў 2.550 гульнявых ставак. З просьбай абмежаваць мужчыну доступ да гульнявых устаноў, у тым ліку віртуальных, і ўдзел у азартных гульнях у пракуратуру звярнулася яго жонка. Паводле яе слоў, сваім захапленнем ён ставіў яе ў цяжкае матэрыяльнае становішча. Маці гульца паведаміла, што яе сын “прайграў аднаразовую дапамогу ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці, выплаты за пастаноўку жонкі на ўлік да 12 тыдняў і адну штомесячную дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў”, пра што ёй стала вядома ад нявесткі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 magnific.com

  13. КДК выявіў завышэнне каштарысаў на 640 тыс. рублёў пры будаўніцтве сельгасаб’ектаў у Гомельскай вобласці Завышэнне каштарысаў на 640 тыс. рублёў пры будаўніцтве сельскагаспадарчых аб’ектаў у Гомельскай вобласці выявіў Камітэт дзяржаўнага кантролю падчас праверкі дакументацыі, звязанай з рэалізацыяй дзяржаўнай праграмы “АПК будучыні” на 2026–2030 гады. У прыватнасці, паводле інфармацыі прэс-службы КДК, у лакальныя каштарысы на будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ў Мазырскім раёне былі ўключаныя жалезабетонныя вырабы “з завышанай у 1,7 раза апорнай здольнасцю”, праз што аб’ект падаражэў амаль на 500 тыс. рублёў. Каштарысы скарэктавалі пасля ўмяшання кантралёраў, залішне пералічаныя генеральнаму падрадчыку сродкі цалкам вернутыя замоўцу. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Diego San / unsplash.com

  14. Кітай гатовы імпартаваць больш беларускіх тавараў, наўзамен хоча “адкрытага і прадказальнага асяроддзя” для сваіх фірм у Беларусі Кітай жадае імпартаваць “больш якаснай прадукцыі з Беларусі” і спадзяецца на тое, што Мінск забяспечыць кітайскім фірмам “адкрытае, празрыстае і прадказальнае дзелавое асяроддзе”, заявіў прэм’ер Дзяржаўнага савета КНР Лі Цян на сустрэчы з беларускім прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным на палях 25-га пасяджэння савета кіраўнікоў урадаў краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Таджыкістане. Паводле інфармацыі кітайскага дзяржаўнага інфармагенцтва “Сіньхуа”, кіраўнік урада КНР паведаміў, што Пекін гатовы паглыбляць узаемадзеянне з Беларуссю ў аўтамабілебудаванні, лічбавай эканоміцы, штучным інтэлекце і зялёнай эканоміцы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  15. У дачыненні да 19-гадовага замежніка распачатая крымінальная справа за ўдзел у схеме крадзяжу сродкаў з банкаўскіх картак Паводле сцвярджэння МУС, юнак “прыбыў у Беларусь для аказання садзейнічання махлярам”. Адзначаецца, што на ўказанне куратара ён збіраў банкаўскія карткі, аформленыя на “дропаў” — падстаўных асоб, здымаў праз банкаматы выкрадзеныя ў грамадзян грошы і перадаваў наймальніку праз схованкі. Выйсці на яго след атрымалася пасля звароту ў міліцыю 59-гадовага жыхара Ельска (Гомельская вобласць). Мужчыну патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Пад маркай пераразліку працоўнага стажу той пераканаў пацярпелага ўсталяваць на смартфон праграму аддаленага доступу. Пасля выканання інструкцый з рахунку мужчыны зніклі ўсе ашчаджэнні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pexels / pixabay.com

  16. Беларусь забараніла ўвозіць з Латвіі кнігі, мэблю, электроніку і вудачкі Урад Беларусі ўвёў забарону на ўвоз з Латвіі тавараў па 38 пазіцыях. Адпаведная пастанова Савета міністраў № 526 прынятая "у мэтах забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў" у адказ на "недружалюбныя дзеянні" Рыгі🇱🇻 Пад абмежаванні трапіў шырокі пералік прадукцыі: рыбныя кансервы і вітаміны, кнігі, газеты, мэбля, рамы для карцін і люстэркаў, вудачкі, прылады для рыбалкі і палявання, ваўняныя пледы, а таксама маршрутызатары, антэны, разеткі, рухавікі, падшыпнікі і запчасткі для аўтамабіляў ды сельгастэхнікі. Раней падобны забаронны спіс беларускія ўлады ўжо ўвялі для тавараў з Літвы🇱🇹 Новыя абмежаванні прынятыя на фоне чарговага абастрэння на мяжы. На пачатку кастрычніка Латвія заявіла пра правакацыю з боку беларускіх службаў, у ходзе якой былі пашкоджаныя кабелі і выкрадзеныя дзве памежныя відэакамеры. Аляксандр Лукашэнка гэтыя абвінавачванні адпрэчыў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 lochin.uz

  17. Турчын заклікаў стварыць Банк развіцця ШАС без палітычных умоў Беларусь выступае за як мага хутчэйшае стварэнне Банка развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), які забяспечваў бы доступ да доўгатэрміновага інвестыцыйнага фінансавання "без палітычных агаворак". Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын 20 кастрычніка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС у Душанбе. Паводле Турчына, банк таксама мог бы стаць асновай разлікова-плацежнай сістэмы арганізацыі і садзейнічаць павелічэнню выкарыстання нацыянальных валют у гандлі і інвестыцыях. Прэм’ер адзначыў, што на краіны ШАС у мінулым годзе прыпала больш за 76% знешняга гандлю таварамі Беларусі. Ён таксама прапанаваў развіваць сумесныя праекты ў прамысловасці, машынабудаванні, сельскай гаспадарцы і лічбавай эканоміцы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 yuz.uz

  18. Памежнікі Літвы перахапілі яшчэ два дроны з цыгарэтамі з Беларусі У Шальчынінкайскім раёне Літвы напрыканцы мінулага тыдня было перахоплена яшчэ два беспілотнікі з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай краіны. Паводле інфармацыі ведамства, у ноч на 16 кастрычніка супрацоўнікі памежнай заставы Пурвенай, якія патрулявалі памежную тэрыторыю каля вёскі Думбле, “пачулі з боку Беларусі характэрны гук палёту дрона”. Гук знік пасля выкарыстання антыдронавага абсталявання. Ад пачатку года памежнікі прызямлілі 67 кантрабандысцкіх дронаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ Літвы

  19. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 20 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Сямейны майстар-клас па валенні з воўны ў Мінску (Музей Якуба Коласа, 18:00) ▪️Канферэнцыя “Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі” у Варшаве (Варшаўскі ўніверсітэт, 9:00) ▪️ Творчая сустрэча з Пятром Ламанам у Віцебску (Малая зала віцебскай абласной бібліятэкі, 17:00) ▪️Заняткі па аргентынскім танга (Вільнюс, Беларускі дом) ▪️Матч ПСЖ-Барселона з Івуліным у Варшаве (Беларускі клуб Stand Up Lokal, 20:45)

  20. 🌙 Галоўныя навіны 19 кастрычніка: 🥛 Беларусь сярод найбуйнейшых імпарцёраў расійскага ўпакаванага малака і вяршкоў 🥷 Беларуска затрыманая ў Польшчы па справе аб адмыванні грошай ☝🏻 Карач звязала заяву кіраўніка МУС Літвы пра яе і яе арганізацыю з падрыхтаваным “Нашым Домам” дакладам пра пагрозы 🥋У Польшчы затрыманыя 11 беларускіх каратыстаў, якія прыехалі на чэмпіянат свету па турыстычных візах 🇱🇹 Літва пазбаўленая права правесці этап Кубка свету па пяцібор’і праз нядопуск да спаборніцтваў беларусаў 📷 Беларус злавіў на Заслаўскім вадасховішчы сама памераў з чалавечы рост. Рыбу пасля фотасесіі адпусцілі. www.threads.com/@rybalka_v_belarusi

  21. Older posts