Турчын заклікаў стварыць Банк развіцця ШАС без палітычных умоў Беларусь выступае за як мага хутчэйшае стварэнне Банка развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), які забяспечваў бы доступ да доўгатэрміновага інвестыцыйнага фінансавання "без палітычных агаворак". Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын 20 кастрычніка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС у Душанбе. Паводле Турчына, банк таксама мог бы стаць асновай разлікова-плацежнай сістэмы арганізацыі і садзейнічаць павелічэнню выкарыстання нацыянальных валют у гандлі і інвестыцыях. Прэм’ер адзначыў, што на краіны ШАС у мінулым годзе прыпала больш за 76% знешняга гандлю таварамі Беларусі. Ён таксама прапанаваў развіваць сумесныя праекты ў прамысловасці, машынабудаванні, сельскай гаспадарцы і лічбавай эканоміцы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 yuz.uz