Галантнасць на чыгунцы: у дызелі „Гродна — Мінск“ заўважылі надзвычай уважлівага правадніка 🚂✨ У сетках набірае прагляды відэа з ранішняга рэйса з Гродна. Праваднік дапамагае пасажыркам бяспечна і зручна сысці з вагона, падаючы руку і багаж. У каментарах пішуць, што гэта вельмі падымае настрой, і называюць чыгуначніка сапраўдным мужчынам. Пасажыры просяць выпісаць яму прэмію, бо бачна, што чалавек шчыра любіць сваю працу і паважае людзей. „Пасля такога нават ранішні пад'ём а 6-й раніцы не здаецца такім цяжкім“, - напісалі ў Threads. „Галоўнае, каб цяпер на яго рэйс усе дзяўчаты горада не пачалі скупляць квіткі!“ - жартуюць карыстальнікі.
Позірк. Навіны пра Беларусь
Subscribers
2.7K
+0 24h
Reach per post (ERR)
12.1%331 avg views
Posting
24.9/day
last 7 hours ago
Reactions per 1K views
9.9
👍 👎 ❤
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 20 Oct 2026, 11:21 | 0 |
| 12 Nov 2026, 01:43 | 301 |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.