На мяжы Латвіі з Расіяй спынена кантрабанда буйной партыі беларускіх цыгарэт Цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі былі схаваныя ў свежай моркве, паведаміла мытная служба балтыйскай дзяржавы. Пры даглядзе ў кардонных скрынках з гароднінай былі выяўленыя абсталяваныя ў ніжняй частцы падвойныя адсекі, дзе знаходзіліся 42.640 пачкаў цыгарэт марак Queen Menthol, Queen Superslims і NZ Black. Сума нявыплачаных падаткаў ацэньваецца латвійскім бокам у 250 тыс. еўра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vid.gov.lv