У дачыненні да 19-гадовага замежніка распачатая крымінальная справа за ўдзел у схеме крадзяжу сродкаў з банкаўскіх картак Паводле сцвярджэння МУС, юнак “прыбыў у Беларусь для аказання садзейнічання махлярам”. Адзначаецца, што на ўказанне куратара ён збіраў банкаўскія карткі, аформленыя на “дропаў” — падстаўных асоб, здымаў праз банкаматы выкрадзеныя ў грамадзян грошы і перадаваў наймальніку праз схованкі. Выйсці на яго след атрымалася пасля звароту ў міліцыю 59-гадовага жыхара Ельска (Гомельская вобласць). Мужчыну патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Пад маркай пераразліку працоўнага стажу той пераканаў пацярпелага ўсталяваць на смартфон праграму аддаленага доступу. Пасля выканання інструкцый з рахунку мужчыны зніклі ўсе ашчаджэнні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pexels / pixabay.com