Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤

Беларусь забараніла ўвозіць з Латвіі кнігі, мэблю, электроніку і вудачкі Урад Беларусі ўвёў забарону на ўвоз з Латвіі тавараў па 38 пазіцыях. Адпаведная пастанова Савета міністраў № 526 прынятая "у мэтах забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў" у адказ на "недружалюбныя дзеянні" Рыгі🇱🇻 Пад абмежаванні трапіў шырокі пералік прадукцыі: рыбныя кансервы і вітаміны, кнігі, газеты, мэбля, рамы для карцін і люстэркаў, вудачкі, прылады для рыбалкі і палявання, ваўняныя пледы, а таксама маршрутызатары, антэны, разеткі, рухавікі, падшыпнікі і запчасткі для аўтамабіляў ды сельгастэхнікі. Раней падобны забаронны спіс беларускія ўлады ўжо ўвялі для тавараў з Літвы🇱🇹 Новыя абмежаванні прынятыя на фоне чарговага абастрэння на мяжы. На пачатку кастрычніка Латвія заявіла пра правакацыю з боку беларускіх службаў, у ходзе якой былі пашкоджаныя кабелі і выкрадзеныя дзве памежныя відэакамеры. Аляксандр Лукашэнка гэтыя абвінавачванні адпрэчыў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 lochin.uz

Views over time

010020030040020 Oct 07:4712 Nov 01:4333020 Oct 07:47: 0 views12 Nov 01:43: 330 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Oct 2026, 07:470
12 Nov 2026, 01:43330

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.