Жыхар Бярозаўскага раёна прайграў дапамогу на дзіця Пасля чаго суд абмежаваў яго ў праве наведваць гульнывыя ўстановы. Паводле інфармацыі Генеральная пракуратура, з ліпеня па верасень 2026 года ён зрабіў 2.550 гульнявых ставак. З просьбай абмежаваць мужчыну доступ да гульнявых устаноў, у тым ліку віртуальных, і ўдзел у азартных гульнях у пракуратуру звярнулася яго жонка. Паводле яе слоў, сваім захапленнем ён ставіў яе ў цяжкае матэрыяльнае становішча. Маці гульца паведаміла, што яе сын “прайграў аднаразовую дапамогу ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці, выплаты за пастаноўку жонкі на ўлік да 12 тыдняў і адну штомесячную дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў”, пра што ёй стала вядома ад нявесткі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 magnific.com