КДК выявіў завышэнне каштарысаў на 640 тыс. рублёў пры будаўніцтве сельгасаб’ектаў у Гомельскай вобласці Завышэнне каштарысаў на 640 тыс. рублёў пры будаўніцтве сельскагаспадарчых аб’ектаў у Гомельскай вобласці выявіў Камітэт дзяржаўнага кантролю падчас праверкі дакументацыі, звязанай з рэалізацыяй дзяржаўнай праграмы “АПК будучыні” на 2026–2030 гады. У прыватнасці, паводле інфармацыі прэс-службы КДК, у лакальныя каштарысы на будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ў Мазырскім раёне былі ўключаныя жалезабетонныя вырабы “з завышанай у 1,7 раза апорнай здольнасцю”, праз што аб’ект падаражэў амаль на 500 тыс. рублёў. Каштарысы скарэктавалі пасля ўмяшання кантралёраў, залішне пералічаныя генеральнаму падрадчыку сродкі цалкам вернутыя замоўцу. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Diego San / unsplash.com