Кітай гатовы імпартаваць больш беларускіх тавараў, наўзамен хоча “адкрытага і прадказальнага асяроддзя” для сваіх фірм у Беларусі Кітай жадае імпартаваць “больш якаснай прадукцыі з Беларусі” і спадзяецца на тое, што Мінск забяспечыць кітайскім фірмам “адкрытае, празрыстае і прадказальнае дзелавое асяроддзе”, заявіў прэм’ер Дзяржаўнага савета КНР Лі Цян на сустрэчы з беларускім прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным на палях 25-га пасяджэння савета кіраўнікоў урадаў краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Таджыкістане. Паводле інфармацыі кітайскага дзяржаўнага інфармагенцтва “Сіньхуа”, кіраўнік урада КНР паведаміў, што Пекін гатовы паглыбляць узаемадзеянне з Беларуссю ў аўтамабілебудаванні, лічбавай эканоміцы, штучным інтэлекце і зялёнай эканоміцы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"