Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.8/daylast 10 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
Лукашэнка, які прадракаў Украіне паразу за “тры-чатыры дні”, іранізуе з краін Балтыі і Польшчы
“Ні тры балтыйскія дзяржавы [з ліку] былых рэспублік Савецкага Саюза, ані Польшча не маюць дастатковую моц, каб задаволіць свае жаданні, асабліва вайсковыя”,
— заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка ў Мінску на нарадзе з сілавікамі.
“Вы, напэўна, заўважылі ў сродках масавай інфармацыі апошнім часам пільную ўвагу нашых заходніх так званых партнёраў да таго, што адбываецца ва ўзброеных сілах нашай краіны. Іх найперш занепакоіў той факт, што мы занадта часта, вельмі прадметна і інтэнсіўна праводзім праверкі часцей узброеных сіл. Не толькі арміі, але ўсіх узброеных сіл”,
— сказаў ён.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 freeworldmaps.net
edited
У 2027 годзе ў Беларусі плануецца замовіць распрацоўку 13 горадабудаўнічых праектаў
Пералік горадабудаўнічых праектаў, распрацоўка якіх мае быць замоўленая ў 2027 годзе, зацверджаны пастановай Савета міністраў.
Прэс-служба ўрада адзначае, што на падставе прапаноў аблвыканкамаў Савет міністраў штогод зацвярджае “пералік горадабудаўнічых праектаў, замова на распрацоўку якіх мае быць размяшчаная ў чарговым фінансавым годзе”.
“У пералік на 2027 год уключаная распрацоўка 13 горадабудаўнічых праектаў. У іх ліку схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі ўсіх абласцей рэспублікі і іх асобных раёнаў, генеральныя планы гарадоў Гродна, Жодзіна, Бабруйска і зоны адпачынку рэспубліканскага значэння “Вілейка”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 vgr.by
edited
Аднаго з кіраўнікоў прадпрыемства ў Гомельскай вобласці падазраюць у нанясенні шкоды на паўмільёна рублёў
Яго вінавацяць у “перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў”, паведаміў 13 кастрычніка начальнік аддзела абласнога ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Арцём Новікаў.
У відэакаментарыі, апублікаваным прэс-службай Міністэрства ўнутраных спраў, прадстаўнік УБЭЗ заявіў, што 54-гадовы фігурант, “усведамляючы, што не паспявае пабудаваць складскія памяшканні для належнага захоўвання” больш як 1,5 тыс. тон ільнотрасты, “вырашыў ад яе пазбавіцца”.
Сцвярджаецца, што той аддаў “незаконнае распараджэнне падначаленым вывезці ўвесь аб’ём з тэрыторыі, а ў дакументы ўнесці загадзя ілжывыя звесткі, што сыравіна перапрацаваная”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
ЕС і яшчэ 46 краін асудзілі Беларусь за ваенную падтрымку Расіі
Яны выступілі з сумеснай заявай на Генасамблеі ААН, у якой строга асудзілі рэжым у Беларусі за працяг ваеннай дапамогі Расіі. У дакуменце падкрэсліваецца, што менавіта гэтая падтрымка дазваляе Маскве працягваць незаконную агрэсію супраць Украіны. Сярод іншых пасобнікаў РФ у заяве таксама згадваюцца Іран і Паўночная Карэя.
Падпісанты выказалі сур'ёзную занепакоенасць частымі атакамі на цывільную і энергетычную інфраструктуру Украіны напярэдадні зімы. Яны запатрабавалі ад Масквы пагадзіцца на неадкладнае спыненне агню і цалкам вывесці свае войскі з усёй міжнародна прызнанай тэрыторыі Украіны. Заяву ад імя Украіны і 27 краін ЕС падтрымалі такія дзяржавы, як Вялікабрытанія, Канада, Японія, Паўднёвая Карэя і Швейцарыя.
У той жа час прадстаўнікі Мінска працягваюць апраўдваць расійскую агрэсію. Кіраўнік МЗС Беларусі Рыжанкоў у ААН усклаў віну за вайну на краіны Захаду.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам ПА НАТО пагрозы з тэрыторыі Беларусі, ціск на ВПК, вызваленне палітвязняў
Сітуацыю з бяспекай ў рэгіёне і ў Беларусі, мілітарызацыю краіны і пагрозы з беларускай тэрыторыі абмеркавала з кіраўніцтвам Парламенцкай асамблеі НАТО дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Прэс-служба палітыка паведаміла 13 кастрычніка, што сустрэча з прэзідэнтам ПА НАТО, віцэ-спікерам парламента Партугаліі Маркушам Перэштрэлу і генеральным сакратаром арганізацыі Бенедэтай Берці адбылася падчас Варшаўскага форуму па бяспецы.
Бакі абмеркавалі “ціск на беларускі вайсковы-прамысловы комплекс і прадпрыемствы, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію супраць Украіны”, а таксама “пашырэнне супрацы беларускіх дэмсіл з ПА НАТО”, “вызваленне беларускіх палітвязняў”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Тэлеграм-канал Ціханоўскай
Иностранец с поддельным паспортом РФ пытался улететь из Минска в Ереван
Он был задержан в национальном аэропорту Минск 7 октября, сообщила 13 октября пресс-служба Государственного пограничного комитета.
По информации ведомства, мужчина при оформлении рейса в Ереван предъявил пограничникам внутренний паспорт гражданина России, однако документ вызвал у них подозрения. Специальная проверка показала, что паспорт частично поддельный — в нем было заменено фотоизображение владельца.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
edited
Адказнасць за інцыдэнт на мяжы Латвіі ўзяла групоўка “Чорныя русы”, за якой могуць стаяць спецслужбы Беларусі і РФ
Малавядомая групоўка “Чорныя русы” ўзяла на сябе адказнасць за інцыдэнт на пачатку кастрычніка, калі ўзброеныя людзі ў масках паспрабавалі нелегальна пераправіць з Беларусі ў Латвію 20 мігрантаў, а пазней пашкодзілі інфраструктуру на латвійскай мяжы, паведамляе партал LSM.
“Мы афіцыйна бяром на сябе адказнасць за інцыдэнт на латвійска-беларускай мяжы ў Каплаўскай воласці Краслаўскага краю. Мы пацвярджаем, што ў ноч з 5 на 6 кастрычніка група з трох актывістаў “Чорных русаў” перасекла мяжу і ўступіла ў сутыкненне з латвійскімі вайскоўцамі. Пасля гэтага група паўторна пранікла на тэрыторыю Латвіі каля вёскі Матулішкі, выкрала камеры відэаназірання, пашкодзіла абсталяванне і засталася незаўважанай”,
— гаворыцца на відэазапісе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Узброеныя сілы Латвіі
edited
Памежнікі Літвы вылавілі плыт з кантрабанднымі цыгарэтамі на 13 тыс. еўра, які прыплыў з Беларусі
Плыт вылаўлены ў Вільнюскім раёне, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Паводле інфармацыі ведамства, 11 кастрычніка памежнікі заўважылі ля вёскі Вількіне аб’ект, які плыў па рацэ Нярыс (беларуская назва Вілія) уздоўж берага.
Памежнікі выцягнулі на бераг тое, што выявілася металічнай канструкцыяй у форме сняжынкі з шасцю промнямі. У поласцях промняў было знойдзена 2,4 тыс. пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі, абгорнутых поліэтыленавай плёнкай. Кошт тытунёвай прадукцыі з улікам падаткаў у Літве ацэньваецца ў 13.248 еўра.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 САДМ Літвы
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 13 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Павел Севярынец у Шчэціне (клуб "Storrady”, Дом Грабажа, 18:30)
▪️Выстава "Старонкі вялікага лёсу: кніжная калекцыя Валянціна Елізар'ева ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі" ў Мінску (атрыум 2-га паверха, 12:00)
▪️Заняткі па аргентынскім танга ў Вільнюсе (Віленскі беларускі музей, 19.00)
▪️Шпацыр па Магазіннай у Мінску (ля галоўнага ўваходу чыгуначнага вакзала, 19:30)
▪️Сустрэча з Анджэем Пачобутам у Лодзі (філалагічны факультэт Лодзінскага ўніверсітэта, 18:00)
🌙 Галоўныя навіны 12 кастрычніка:
💲ЕАБР прагназуе інфляцыю ў Беларусі па выніках года на ўзроўні каля 5%
🇺🇦 Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускай крыптаплатформы
🏗 Будаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2%
☝🏻Ціханоўская: Перадача Беларусі Расіі ў абмен на палітычную падтрымку была ўсвядомленым выбарам Лукашэнкі
🚀 Ураджэнец Беларусі касманаўт Алег Навіцкі трапіў пад санкцыі Еўрасаюза за ўдзел у "выбарах" на акупаваных тэрыторыях
📷 35 год таму пачаўся Устаноўчы з'езд БЗВ. Тэлеграм STATKEVICH M
edited
Гражданин Китая пытался ввезти в Беларусь запасные части к БПЛА
О конфискации запасных частей к беспилотным летательным аппаратам (пульт управления, батарея и лопасти) у гражданина Китая, пытавшегося ввезти их в Беларусь через пункт пропуска Брузги (с польской стороны Кузница Белостоцкая) сообщил Госпогранкомитет.
Запрещенные к перемещению предметы были обнаружены гродненскими пограничниками 9 октября в салоне автомобиля иностранца.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
edited
Кіраўнік МЗС Украіны: Рэжым Лукашэнкі ўяўляе ўсё большую пагрозу для Еўропы
Пра рост пагрозы з боку беларускіх уладаў для краін Балтыі і Еўропы заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Латвіі Байбай Бражэ. Пра гэта паведаміла МЗС Украіны.
Паводле Сібігі, бакі абмеркавалі супрацьдзеянне гэтай пагрозе і ўзмацненне ціску на Мінск. Таксама гаворка ішла пра далейшае абароннае супрацоўніцтва і ўмацаванне энергетычнай устойлівасці Украіны.
Украінскі міністр падзякаваў Латвіі і латвійскаму бізнесу за гатоўнасць аказаць гуманітарную дапамогу напярэдадні зімы. Бакі ўзгаднілі сумесныя крокі для ўзмацнення санкцыйнага ціску на Расію.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МЗС Украіны
edited
Уцягванне Беларусі ў вайну не патрабуе вялікага ваеннага кантынгенту
Мілітарызацыя Беларусі — вынік свядомага курсу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які ставіць дзяржаўныя інстытуты і тэрыторыю краіны на службу расійскай ваеннай стратэгіі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе арганізацыі BelPol.
Паводле экспертаў, Беларусь можа больш актыўна ўцягвацца ў вайну супраць Украіны і без разгортвання значных расійскіх сіл. На іх думку, пра пагрозы сведчаць не толькі перамяшчэнні войскаў, але і развіццё ваеннай інфраструктуры, інтэграцыя сілавых структур з Расіяй і мілітарызацыя грамадства.
BelPol таксама адзначае пашырэнне ваенна-патрыятычнага выхавання дзяцей і аслабленне грамадзянскай супольнасці. Аўтары дакладу папярэджваюць, што цяперашнія працэсы ствараюць рызыкі для Украіны, Польшчы і краін Балтыі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 AP/ТАСС
edited
За купальный сезон-2026 (с мая по сентябрь) в Беларуси утонуло 145 человек
Это на 5 (3%) меньше, чем в прошлом году, сообщают госСМИ со ссылкой на главу Минской городской организации Республиканского общества спасания на водах (ОСВОД) Дмитрия Матюшко.
Больше всего людей погибло при падении в воду — 57$ при купании — 51, во время рыбной ловли с берега — 20, с лодки — шесть, при эксплуатации плавательных средств — пять. Еще шесть человек погибло “при других обстоятельствах“.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 1prof.by
edited
Войска ОДКБ в Беларуси отработают “разъединение противоборствующих сторон“
“Разъединение противоборствующих сторон и приведение их к мирному урегулированию конфликта“ станут “первоочередной задачей“ Коллективных миротворческих сил Организации Договора о коллективной безопасности (ОДКБ) на учениях “Нерушимое братство-2026“ в Беларуси, сообщила пресс-служба Минобороны Беларуси.
По информации ведомства, командующий силами Алексей Елфимов получил “мандат на проведение миротворческой операции“: “После оценки обстановки должностные лица Объединенного командования определили и утвердили замысел операции“.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 https://odkb-csto.org
РАДА при поддержке Совета Европы создала сайт для привлечения внимания к проблеме смертной казни в Беларуси
Сайт deathpenaltyminsk.online для привлечения внимания к проблеме смертной казни в Беларуси создан Белорусским национальным молодежным советом (РАДА) при поддержке Совета Европы (СЕ). Презентация проекта состоялась 12 октября в информационном пункте СЕ для белорусов в Вильнюсе.
Дискуссия об отмене высшей меры наказания с презентацией тематического сайта, приуроченная ко Всемирному дню против смертной казни (10 октября), стала первым мероприятием в инфопункте СЕ после его открытия в мае 2026 года.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 deathpenaltyminsk.online
edited
☝️ "Аналітыка ад Позірку". Беларуская эканоміка працягвае расці, але за станоўчымі лічбамі ўсё цяжэй разглядзець трывалую аснову. Запаволенне расійскай эканомікі, слабасць апрацоўчай прамысловасці і залежнасць ад часовых фактараў ставяць пад пытанне ўстойлівасць цяперашняга росту.
На першы погляд, рознічны гандаль расце, будаўніцтва развіваецца, а прамысловасць нават выйшла ў невялікі плюс. Але за гэтымі вынікамі хаваюцца скарачэнне вытворчасці ў апрацоўчым сектары, зніжэнне аб’ёмаў жыллёвага будаўніцтва і залежнасць асобных галін ад разавых імпульсаў.
Чаму цяперашні рост яшчэ не азначае ўмацавання беларускай эканомікі, як доўга могуць працаваць яе сённяшнія драйверы і чаму скарачэнне даступнай статыстыкі ўскладняе ацэнку рэальнага становішча спраў — тлумачыць у сваім матэрыяле для @pozirkonline эканаміст Алесь Гудзія.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
В Литве задержан мужчина с 8 тыс. пачек белорусских сигарет
О задержании в Шилальском районе Литвы 35-летнего жителя Шилутского района с контрабандными белорусскими сигаретами, сообщила 12 октября Служба охраны государственной границы при МВД балтийского государства.
8 октября сотрудники отдела криминальной разведки Пагегяйского пограничного отряда остановили для проверки Volkswagen Transporter с литовскими регистрационными номерами. В микроавтобусе было обнаружено 8 тыс. пачек сигарет NZ Gold, Minsk Super Slims и Queen Menthol с белорусскими акцизными марками.
Их стоимость, включая все налоги, подлежащие уплате в Литве, превышает 44 тыс. евро.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 lrt.lt
edited
Ураджэнец Беларусі касманаўт Алег Навіцкі трапіў пад санкцыі Еўрасаюза за ўдзел у "выбарах" на акупаваных тэрыторыях
Рашэнне аб увядзенні абмежавальных мер было зацверджанае і апублікаванае ў афіцыйным рэгламенце Савета ЕС менавіта 12 кастрычніка — у дзень, калі Навіцкі адзначае 55-годдзе.
Паводле абгрунтавання ЕС, рэстрыкцыі ўведзеныя за дзеянні, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны. Навіцкі балатаваўся ад Камуністычнай партыі РФ на "выбарах" у Дзяржаўную думу Расіі, якія праходзілі ў верасні 2026 года на акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей, а таксама ў анексаваным Крыме.
У дакуменце падкрэсліваецца, што сваім удзелам у якасці кандыдата на гэтых псеўдавыбарах Навіцкі актыўна садзейнічаў спробам расійскіх уладаў легітымізаваць вайну супраць Украіны і падтрымаць незаконную акупацыю яе тэрыторый.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 dompressy.by
Кіраўнік Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Юзаф Станеўскі заклікаў паству маліцца за здароўе папы рымскага Льва XIV
"Няхай супольная малітва за выздараўленне святога айца стане нашым адказам удзячнасці і еднасці на яго просьбу аб духоўнай падтрымцы", — перадае сайт рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі словы іерарха.
Як адзначае catholic.by, 11 кастрычніка падчас малітвы кіраўнік каталіцкай царквы прызнаў, што ў ходзе апошніх медыцынскіх абследаванняў у яго быў дыягнаставаны "абмежаваны вузельчык у лёгкім". Анкалагічнае захворванне патрабуе неадкладнага хірургічнага ўмяшання, якое запланаванае "на бліжэйшыя дні".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Папа Леў XIV. Фота: Vatican News