Памежнікі Літвы вылавілі плыт з кантрабанднымі цыгарэтамі на 13 тыс. еўра, які прыплыў з Беларусі Плыт вылаўлены ў Вільнюскім раёне, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Паводле інфармацыі ведамства, 11 кастрычніка памежнікі заўважылі ля вёскі Вількіне аб’ект, які плыў па рацэ Нярыс (беларуская назва Вілія) уздоўж берага. Памежнікі выцягнулі на бераг тое, што выявілася металічнай канструкцыяй у форме сняжынкі з шасцю промнямі. У поласцях промняў было знойдзена 2,4 тыс. пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі, абгорнутых поліэтыленавай плёнкай. Кошт тытунёвай прадукцыі з улікам падаткаў у Літве ацэньваецца ў 13.248 еўра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ Літвы