У 2027 годзе ў Беларусі плануецца замовіць распрацоўку 13 горадабудаўнічых праектаў Пералік горадабудаўнічых праектаў, распрацоўка якіх мае быць замоўленая ў 2027 годзе, зацверджаны пастановай Савета міністраў. Прэс-служба ўрада адзначае, што на падставе прапаноў аблвыканкамаў Савет міністраў штогод зацвярджае “пералік горадабудаўнічых праектаў, замова на распрацоўку якіх мае быць размяшчаная ў чарговым фінансавым годзе”. “У пералік на 2027 год уключаная распрацоўка 13 горадабудаўнічых праектаў. У іх ліку схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі ўсіх абласцей рэспублікі і іх асобных раёнаў, генеральныя планы гарадоў Гродна, Жодзіна, Бабруйска і зоны адпачынку рэспубліканскага значэння “Вілейка”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vgr.by