Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 10 minutes ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
edited

Уцягванне Беларусі ў вайну не патрабуе вялікага ваеннага кантынгенту Мілітарызацыя Беларусі — вынік свядомага курсу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які ставіць дзяржаўныя інстытуты і тэрыторыю краіны на службу расійскай ваеннай стратэгіі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе арганізацыі BelPol. Паводле экспертаў, Беларусь можа больш актыўна ўцягвацца ў вайну супраць Украіны і без разгортвання значных расійскіх сіл. На іх думку, пра пагрозы сведчаць не толькі перамяшчэнні войскаў, але і развіццё ваеннай інфраструктуры, інтэграцыя сілавых структур з Расіяй і мілітарызацыя грамадства. BelPol таксама адзначае пашырэнне ваенна-патрыятычнага выхавання дзяцей і аслабленне грамадзянскай супольнасці. Аўтары дакладу папярэджваюць, што цяперашнія працэсы ствараюць рызыкі для Украіны, Польшчы і краін Балтыі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 AP/ТАСС

Views over time

020040012 Oct 18:0812 Nov 01:4336412 Oct 18:08: 0 views12 Nov 01:43: 364 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Oct 2026, 18:080
12 Nov 2026, 01:43364

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.