Ураджэнец Беларусі касманаўт Алег Навіцкі трапіў пад санкцыі Еўрасаюза за ўдзел у "выбарах" на акупаваных тэрыторыях Рашэнне аб увядзенні абмежавальных мер было зацверджанае і апублікаванае ў афіцыйным рэгламенце Савета ЕС менавіта 12 кастрычніка — у дзень, калі Навіцкі адзначае 55-годдзе. Паводле абгрунтавання ЕС, рэстрыкцыі ўведзеныя за дзеянні, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны. Навіцкі балатаваўся ад Камуністычнай партыі РФ на "выбарах" у Дзяржаўную думу Расіі, якія праходзілі ў верасні 2026 года на акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей, а таксама ў анексаваным Крыме. У дакуменце падкрэсліваецца, што сваім удзелам у якасці кандыдата на гэтых псеўдавыбарах Навіцкі актыўна садзейнічаў спробам расійскіх уладаў легітымізаваць вайну супраць Украіны і падтрымаць незаконную акупацыю яе тэрыторый. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 dompressy.by