Адказнасць за інцыдэнт на мяжы Латвіі ўзяла групоўка “Чорныя русы”, за якой могуць стаяць спецслужбы Беларусі і РФ Малавядомая групоўка “Чорныя русы” ўзяла на сябе адказнасць за інцыдэнт на пачатку кастрычніка, калі ўзброеныя людзі ў масках паспрабавалі нелегальна пераправіць з Беларусі ў Латвію 20 мігрантаў, а пазней пашкодзілі інфраструктуру на латвійскай мяжы, паведамляе партал LSM. “Мы афіцыйна бяром на сябе адказнасць за інцыдэнт на латвійска-беларускай мяжы ў Каплаўскай воласці Краслаўскага краю. Мы пацвярджаем, што ў ноч з 5 на 6 кастрычніка група з трох актывістаў “Чорных русаў” перасекла мяжу і ўступіла ў сутыкненне з латвійскімі вайскоўцамі. Пасля гэтага група паўторна пранікла на тэрыторыю Латвіі каля вёскі Матулішкі, выкрала камеры відэаназірання, пашкодзіла абсталяванне і засталася незаўважанай”, — гаворыцца на відэазапісе. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Узброеныя сілы Латвіі