Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 13 minutes ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
16-гадовы закладчык асуджаны ў Бабруйску на 8 гадоў зняволення
Былы навучэнец каледжа будзе адбываць пакаранне ў выхаваўчай калоніі, паведамляе Генпракуратура.
Падлетак прызнаны вінаватым у "незаконным абароце наркатычных сродкаў". Ён рабіў схованкі з псіхатропнымі рэчывамі "на тэрыторыі Бабруйска, Аршанскага і Бабруйскага раёнаў, пакуль у сярэдзіне чэрвеня 2026 года яго не затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў", — гаворыцца ў паведамленні.
У судзе фігурант цалкам прызнаў віну, паведаміў, што хацеў “не толькі зарабіць грошы на матацыкл і іншыя патрэбы, але і мець забароненыя рэчывы для асабістага спажывання”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) "Позірк"
Ціханоўская: Перадача Беларусі Расіі ў абмен на палітычную падтрымку была ўсвядомленым выбарам Лукашэнкі
Беларусь пры Лукашэнку будзе толькі ўзмацняць пагрозы — як для самой Украіны, так і для Еўропы, і толькі дэмакратычныя пераўтварэнні могуць зрабіць краіну “больш бяспечным суседам“, заявіла дэмлідар Святлана Ціханоўская на Варшаўскім форуме бяспекі.
Палітык заклікала не лічыць мінскі рэжым ахвярай, адзначыўшы, што “перадача Беларусі Расіі ў абмен на палітычную падтрымку была ўсвядомленым выбарам Лукашэнкі”.
“І ён нясе поўную адказнасць за ўсе злачынствы, учыненыя ім сумесна з Пуціным”, — падкрэсліла палітык.
☝️Варшаўскі форум па бяспецы — адна з вядучых еўрапейскіх канферэнцый па бяспецы, прысвечаная трансатлантычнаму супрацоўніцтву і засяроджаная на распрацоўцы сумесных адказаў на агульныя выклікі з акцэнтам на бяспеку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Святланы Ціханоўскай
edited
Лукашэнка раскрытыкаваў суседнія краіны ЕС за нежаданне купляць у Беларусі дровы
Нават “у цяперашняй няпростай сітуацыі” трэба “імкнуцца выбудоўваць з заходнімі суседзямі дзелавыя сувязі і супрацоўніцтва”, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Мінскі раён.
“Трэба з суседзямі нам супрацоўнічаць. І з палякамі, і з літоўцамі, латышамі, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — У гэтай сітуацыі, калі ў Еўропе з прадуктамі харчавання бяда ў сувязі з гэтай засухай, трэба паціху з імі супрацоўнічаць. Суседзі ёсць суседзі”.
Паводле слоў прамоўцы, ёсць патэнцыял у гандлі з суседнімі краінамі ЕС прадукцыяй дрэваапрацоўкі, якая ў іх нібыта “цяпер у дэфіцыце”.
“Мяне здзіўляюць наогул палякі. Дровы ў Польшчы, ды і ў Літве, ва ўсіх суседзяў дровы падаражэлі. Ну вазьміце дровы, пелеты і іншае па прымальным кошце. Упіраюцца“, — сказаў Лукашэнка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Лукашэнкі
edited
На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі
Каля 200 замежнікаў, сярод якіх 33 беларусы, пакінула Польшчу на патрабаванне ўладаў з 5 верасня да 11 кастрычніка, сведчыць інфармацыя Памежнай аховы гэтай краіны.
Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінула 20 грамадзян Беларусі, прымусова — 13 (Украіны — 34 і 40 адпаведна, Малдовы — 12 добраахвотна, Грузіі — 4 прымусова).
☝️Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за апошні 41 тыдзень на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула 7,9 тыс. чалавек, з якіх сама меней 842 грамадзяніны Беларусі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Памежная ахова Польшчы
edited
Долар, еўра і юань патаннелі на першых таргах тыдня
📉 Курс долара знізіўся да 3,0107 рубля (-0,94,%), еўра — да 3,3686 (-1,16%), юаня — да 4,5116 за 10 (-0,91%).
📈 Расійскі рубель падаражэў да 3,5964 рубля за 100 (+0,18%).
☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара вырас на 1,06%, за дзевяць месяцаў года — на 4,33%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 neg.by
ЕФСР амаль удвая павысіў прагноз па росце ВУП Беларусі
Прырост рэальнага валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі “чакаецца на ўзроўні каля 2% пасля папярэдняй ацэнкі 1,1%”, гаворыцца ў восеньскім дакладзе Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.
“Шмат у чым гэта звязана з захаваннем больш моцнага, чым чакалася раней, унутранага попыту і ростам інвестыцыйнай актыўнасці ў другім квартале 2026 года”, — адзначае ЕФСР.
Таксама павышана ацэнка чаканай у 2026 годзе інфляцыі — з 4,8% да 5,2%. Уплыў на рост спажывецкіх цэн, на думку аналітыкаў ЕФСР, акажа “больш моцны ўнутраны попыт і некаторае паслабленне цэнавага рэгулявання”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Калаж з фота quasa.io
За тыдзень беларускім бязвізам скарысталася 5,2 тыс. жыхароў краін Еўропы
З 5 па 12 кастрычніка ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехалі 5.222 жыхары еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 4.896), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага памежнага камітэта.
За мінулы тыдзень у Беларусь прыбыло 2.389 грамадзян Літвы, 1.100 грамадзян і неграмадзян Латвіі, 901 грамадзянін Польшчы, 832 грамадзяніны іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу.
☝️З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь у межах бязвізу наведала 1.453.226 жыхароў еўрапейскіх краін. Большасць краін, якіх тычыцца бязвіз, улады лічаць “недружалюбнымі”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ДПК
Будаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2%
У верасні прамысловая прадукцыя падаражэла на 0,6% у параўнанні са жніўнем, з пачатку 2026 года — на 4,7%, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю знізіліся адпаведна на 0,3% і 3,6%.
У будаўніцтве — павялічыліся на 2% за месяц і на 8% цягам года (у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы: +1,9% і +11,2%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Artem Labunsky / unsplash.com
edited
Польшча выправадзіла дзевяць беларусаў, абвінавачаных у нелегальнай вытворчасці цыгарэт
Паводле звестак памежнай службы, беларусы працавалі на нелегальнай вытворчасці тытунёвых вырабаў. Яны абслугоўвалі лініі па вытворчасці цыгарэт.
Пасля выправаджэння дзевяцярым беларусам на сем гадоў забаронены ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны.
☝️11 верасня 2026 года паведамлялася аб дзесяці грамадзянах Беларусі, абвінавачаных ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, якая займалася нелегальнай вытворчасцю цыгарэт у Паморскім ваяводстве.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Памежная ахова Польшчы
edited
У Ельскім раёне мужчына атрымаў смяротныя траўмы падчас працы на мотаблоку
Падчас апрацоўкі зямельнага ўчастка “мотаблок з падлучанымі да яго металічнымі лопасцямі забуксаваў”, гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
“Вясковец, не заглушыўшы тэхніку, паспрабаваў выправіць сітуацыю. У выніку ў фразу мотаблока зацягнула калашыну яго штаноў, а ногі заціснула ў дысках”.
Мужчыну дэблакавалі супрацоўнікі МНС, пасля чаго шпіталізавалі. Там ён памёр.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ДКСЭ
У Брэсцкай вобласці пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння — трэцяя ад пачатку восені
Праверка пройдзе 13 кастрычніка з 12 да 13 гадзін, паведаміла рэгіянальнае ўпраўленне МНС.
“Падчас праверкі будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання на тэрыторыі вобласці. Просім грамадзян захоўваць спакой, ніякіх дзеянняў не патрабуецца”, — гаворыцца ў паведамленні.
☝️Згодна з праведзеным “Позіркам” маніторынгу паведамленняў МНС, Брэстчына застаецца лідарам па колькасці праверак сістэмы апавяшчэння ў бягучым годзе. Там трывожны сігнал выпрабоўвалі 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 траўня, 9 чэрвеня, 14 і 28 ліпеня, 11 і 25 жніўня, 9 і 22 верасня.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) news9.com
Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускай крыптаплатформы
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў учора ўказ № 1037/2026 аб увядзенні ў дачыненні да беларускага ЗАТ “Уайт Берд” (JSC White Bird) “персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер (санкцый)”.
Кампанія “Уайт Берд” зарэгістраваная ў Мінску 23 ліпеня 2024 года. Як указана на яе сайце, гэта — “найбуйнейшая легальная крыптаплатформа”. З’яўляецца рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) pixabay.com
За шэсць дзён у міліцыю паступіла больш за 2 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў
Каля 100 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, паведаміла прэс-служба МУС. Таксама зарэгістравана два злачынствы з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, заблакаваная “магчымасць плацяжоў на адрас 8 замежных плацежных рэквізітаў”. Прыпыненыя расходныя аперацыі па 48 рахунках.
Праведзены “Позіркам” аналіз зводак МУС паказаў, што з 5 па 11 кастрычніка ў міліцыю паступіла больш за 2 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў, затрымана 12 кур’ераў, у іх канфіскавана больш за 200 тыс. рублёў.
☝️Паводле даных МУС, доля кіберзлачынстваў па выніках студзеня — траўня 2026 года перавысіла траціну ўсіх з злачынстваў і дасягнула 33,4%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МУС
edited
Суд у РФ пакінуў пад вартай беларуса, які абвінавачваецца ў замаху на забойства расійскага вайскоўца
Грамадзянін Беларусі Андрэй Сакалоўскі-Станкевіч, які абвінавачваецца ў спробе забойства аднаго з вайскоўцаў добраахвотніцкага батальёна Мінабароны РФ у Ханты-Мансійску, застанецца пад арыштам, вырашыў, як перадае ТАСС, апеляцыйны ваенны суд.
Паводле звестак следства, “арганізаванае спецслужбамі Украіны” забойства вайскоўцаў добраахвотніцкага батальёна Мінабароны планавалася здзейсніць у красавіку 2025 года ў Ханты-Мансійску.
Бомбу, як заяўляецца, абвінавачаныя збіралі ў здымнай кватэры. 12 красавіка 2025 года там здарылася дэтанацыя. Былі разбураныя дзве кватэры, траўмавана некалькі чалавек.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Следчы камітэт РФ
Лукашэнка спадзяецца пераадолець “штучна створаную негатыўную кан’юнктуру” ў адносінах з Іспаніяй
У гэтым дапамогуць “паважлівае стаўленне адзін да аднаго” і “падабенства традыцыйных каштоўнасцяў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы народ Іспаніі з Днём іспанскай нацыі.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што "пазітыўны досвед узаемадзеяння паміж краінамі" паслужыць “асновай для падтрымкі і пашырэння шматлікіх сяброўскіх, сямейных і дзелавых кантактаў беларусаў і іспанцаў”.
☝️Іспанія, будучы часткай Еўрапейскага саюза, не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская неаднаразова наведвала Іспанію.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Sasha Pleshco / unsplash.com
ЕАБР прагназуе інфляцыю ў Беларусі па выніках года на ўзроўні каля 5%
Асноўны ўнёсак у рост інфляцыі ў Беларусі па выніках верасня ўнеслі нехарчовыя тавары, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Канстатуецца, што рост цэн у гэтым сегменце паскорыўся да 3,7% у гадавым вымярэнні.
“Яшчэ адным фактарам сталі паслугі, якія падаражэлі на 9% пасля 8,7% у жніўні. На гэтым фоне прагназуем інфляцыю каля 5% па выніках года”, — адзначаюць эксперты.
☝️Летась інфляцыя склала 6,8%. Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта — планавых) параметраў развіцця краіны на мінулы год, паказчык не павінен быў перавысіць 5%. На бягучы год інфляцыя запланаваная на ўзроўні да 7%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) daliz.finance
Лукашэнка заявіў пра зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін з Экватарыяльнай Гвінеяй, амбасаду ў якой Мінск закрыў улетку
Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнту гэтай афрыканскай дзяржавы Тэадору Абіангу Нгему Мбасога з Днём Незалежнасці.
У леташнім аналагічным пасланні ён таксама адзначыў, што Мінск разглядае ўзаемадзеянне з Малабо (сталіца ЭГ) як “важны і перспектыўны напрамак”.
👆Пра закрыццё беларускай амбасады ў Малабо стала вядома 24 чэрвеня. У пастанове ўрада называлася дата — 1 ліпеня.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) news.by
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 12 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️ Квіз "Шуфлядка" у Варшаве (CHILLIN, 19:00)
▪️Спектакль "Бежанцы 1915" у Беластоку (Kino Ton , 17:00)
▪️Квіз "Пепа па-беларуску" у Гданьску (Pub "107", 19:00)
▪️Павел Севярынец у Познані (PAKOJ 202,ul. Feliksa Nowowiejskiego 46, 18:30)
edited
🌙 Галоўныя навіны 5 -11 кастрычніка:
⚰️ У вайне супраць Украіны з расійскага боку загінула каля 700 беларусаў
🔪 Палітычны аналітык "Позірку" Аляксандр Класкоўскі атрымаў пагрозу фізічнай расправы
🚁 Грамадзянка Беларусі цяжка параненая ў выніку атакі БПЛА на грузавік у Бранскай вобласці.
⛓️ За паўтара года за “экстрэмісцкія злачынствы” асуджана 2,5 тыс. чалавек — генпракурор.
☝️Украіна можа дазволіць беларусам выкарыстоўваць пратэрмінаваныя пашпарты для некаторых міграцыйных працэдур
📷 Цудоўная прырода
Крыніца: instagram.com/philippe.collignon
Жанчына загінула пад коламі аўтамабіля, мужчына патануў
ДТЗ здарылася 10 кастрычніка каля 20:30. Адзначаецца, што 26-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем “Фальксваген Пасат”, рухаўся на 5-м км аўтадарогі Н-4464 Дудзічы — Буда. Ён здзейсніў наезд на 62-гадовую жанчыну, якая, паводле папярэдняй інфармацыі, знаходзілася на праезнай частцы дарогі і не была пазначаная святлоадбівальнымі элементамі.
Жанчына памерла на месцы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ДАІ Гомельскай вобласці
Пра ўтапленне ў Верхнядзвінскім раёне (Віцебская вобласць) мужчыны 1975 года нараджэння паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Цела загінулага знойдзена ў вёсцы Валынцы за пяць метраў ад берага. Верагодна, гаворка пра раку Дрыса, якая працякае праз гэтую вёску.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN