Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам ПА НАТО пагрозы з тэрыторыі Беларусі, ціск на ВПК, вызваленне палітвязняў Сітуацыю з бяспекай ў рэгіёне і ў Беларусі, мілітарызацыю краіны і пагрозы з беларускай тэрыторыі абмеркавала з кіраўніцтвам Парламенцкай асамблеі НАТО дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. Прэс-служба палітыка паведаміла 13 кастрычніка, што сустрэча з прэзідэнтам ПА НАТО, віцэ-спікерам парламента Партугаліі Маркушам Перэштрэлу і генеральным сакратаром арганізацыі Бенедэтай Берці адбылася падчас Варшаўскага форуму па бяспецы. Бакі абмеркавалі “ціск на беларускі вайсковы-прамысловы комплекс і прадпрыемствы, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію супраць Украіны”, а таксама “пашырэнне супрацы беларускіх дэмсіл з ПА НАТО”, “вызваленне беларускіх палітвязняў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Тэлеграм-канал Ціханоўскай