ЕС і яшчэ 46 краін асудзілі Беларусь за ваенную падтрымку Расіі Яны выступілі з сумеснай заявай на Генасамблеі ААН, у якой строга асудзілі рэжым у Беларусі за працяг ваеннай дапамогі Расіі. У дакуменце падкрэсліваецца, што менавіта гэтая падтрымка дазваляе Маскве працягваць незаконную агрэсію супраць Украіны. Сярод іншых пасобнікаў РФ у заяве таксама згадваюцца Іран і Паўночная Карэя. Падпісанты выказалі сур'ёзную занепакоенасць частымі атакамі на цывільную і энергетычную інфраструктуру Украіны напярэдадні зімы. Яны запатрабавалі ад Масквы пагадзіцца на неадкладнае спыненне агню і цалкам вывесці свае войскі з усёй міжнародна прызнанай тэрыторыі Украіны. Заяву ад імя Украіны і 27 краін ЕС падтрымалі такія дзяржавы, як Вялікабрытанія, Канада, Японія, Паўднёвая Карэя і Швейцарыя. У той жа час прадстаўнікі Мінска працягваюць апраўдваць расійскую агрэсію. Кіраўнік МЗС Беларусі Рыжанкоў у ААН усклаў віну за вайну на краіны Захаду. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"