Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%330 avg views
Posting24.8/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
Памежнікі Літвы перахапілі чарговы беспілотнік з беларускімі цыгарэтамі
Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржмяжы, гэта адбылося ў ноч на 3 кастрычніка ля вёскі Трыбоніс у Шальчынінкскім раёне.
Супрацоўнікі ведамства знайшлі беспілотнік у полі прыкладна за два кіламетры ад мяжы. У скрутку, прымацаваным да дрона, было 320 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт нелегальных тавараў ацэньваецца ў 1.651 еўра.
☝️Паводле даных САДМ, ад пачатку 2026 года літоўскія памежнікі перахапілі 61 беспілотнік кантрабандыстаў — больш, чым за ўвесь 2025 год. У 2024 годзе такіх выпадкаў было 54.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 САДМ Літвы
БРЦ выявіў у беларускіх бізнесменаў нерухомасць у Дубаі на мільёны долараў
Пра нерухомасць ў Дубаі, якая належыць беларускім бізнесменам Уладзіміру Ляшчуку і Андрэю Карповічу, а таксама звязаная з атачэннем Віктара Шэймана, паведаміў Беларускі расследавальніцкі цэнтр.
Паводле інфармацыі БРЦ, у кастрычніку 2025 года Ляшчука, Карповіча і іх кампаніі ўнеслі ў нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы. Улады краіны расцанілі іх дзейнасць як ускосную падтрымку расійскага ваеннага патэнцыялу.
Паведамляецца, што БРЦ вызначыў уладальнікаў нерухомасці дзякуючы ўцечцы даных з закрытага рэестра нерухомасці Дубая і пасля пераправерыў звесткі ў зямельным дэпартаменце эмірата.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) pixabay.com
За тыдзень беларускім бязвізам скарысталіся 4,9 тыс. жыхароў краін Еўропы
З 28 верасня па 5 кастрычніка ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 4.896 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржпагранкамітэта.
Сярод іх было 2.159 грамадзян Літвы, 1.110 грамадзян і неграмадзян Латвіі, 887 грамадзян Польшчы і 740 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізу.
З сярэдзіны вясны 2022 года, калі пачаў дзейнічаць бязвіз, Беларусь наведала 1.448.004 жыхары еўрапейскіх краін.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Дзяржпагранкамітэт
edited
Разгрузка партыі беларускіх калійных угнаенняў у ЗША чакаецца 14 кастрычніка — СМІ
Груз чакаецца ў порце Новага Арлеана, паведамляе Financial Times са спасылкай на даныя сыравіннай платформы Kpler.
Адзначаецца, што 15 верасня Беларуская калійная кампанія пагрузіла 30 тыс. тон грануляванага хлорыстага калію на судна пад сцягам Маршалавых астравоў у расійскім порце Бронка ў Санкт-Пецярбургу.
Паводле даных Argus, з 2017 па 2021 год Беларусь экспартавала ў ЗША ў сярэднім 635 тыс. тон калійных угнаенняў на год, пакуль у жніўні 2021 года ЗША не ўвялі санкцыі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) clearerimages.com
edited
Золатавалютныя рэзервы Беларусі за верасень зменшыліся на 610,2 млн долараў
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка 2026 года склалі 14 млрд 633 млн долараў у эквіваленце, сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка. Месяцам раней было 15 млрд 243,3 млн долараў.
Такім чынам, ЗВР за верасень зменшыліся на 4%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Yana Hurska / unsplash.com
edited
За шэсць дзён у міліцыю паступіла больш за 1,8 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў
Больш за 100 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, зарэгістравана “дзевяць злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”, заблакаваная “магчымасць плацяжоў на адрас трох замежных плацежных рэквізітаў”. Затрыманыя два кур’еры, якія працавалі “ў інтарэсах аферыстаў”.
☝️Паводле даных МУС, доля кіберзлачынстваў у студзені — траўні 2026 года перавысіла траціну ўсіх зарэгістраваных у Беларусі злачынстваў і дасягнула 33,4%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) freepik.com / magnific.com
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Белорусские власти определились с планами социально-экономического развития на 2027 год. Цели получились довольно скромными. ВВП должен увеличиться на 1,9%.
Власти продолжают рассчитывать на расширение поставок в страны так называемой дальней дуги, надеются на “всепогодное и всестороннее стратегическое партнерство“ с Китаем. Рост экономики планируют обеспечить за счет внутренних источников — государственных инвестиций, спроса населения и бизнеса.
Речь идет уже не столько о развитии, сколько о попытке удерживать существующую модель как можно дольше — за счет внутренних резервов. Обществу предлагают картину специфической стабильности, за которой все отчетливее маячит риск долгосрочной стагнации, пишет в материале для @pozirkonline экономист Алесь Гудия.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
edited
Трамп: Надзвычай паспяховы пасланнік па Беларусі Коўл на новай пасадзе будзе працаваць над вяртаннем амерыканскіх грамадзян
Джон Коўл стане новым кандыдатам на пасаду "спецыяльнага пасланніка <…> па справах закладнікаў у рангу амбасадара", паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
"За апошні год Джон ужо дамогся вяртання з Беларусі больш за 65 амерыканцаў і грамадзян саюзных краін, а таксама правёў перамовы, вынікам якіх стала вызваленне больш за 800 палітычных зняволеных з некалькіх краін Усходняй Еўропы", — адзначыў ён.
Шырока паведамлялася пра пяць публічных сустрэч Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, пасля якіх на свабоду выйшлі 464 чалавекі. У рамках перамоўнага працэсу ЗША аслабляюць санкцыі ў дачыненні да Мінска.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Cпецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл. Архіўнае фота: "Позірк"
edited
Лукашэнка фактычна ўвязаў развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана са сваімі стасункамі з Рахмонам
“Дальнабачная палітыка” Эмамалі Рахмона дазваляе Таджыкістану рухацца па шляху ўстойлівага развіцця, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы прэзідэнта гэтай краіны з 74-годдзем.
Лукашэнка, як адзначаецца, “падкрэсліў, што высока цэніць і даражыць шматгадовым сяброўствам з Эмамалі Рахмонам, якое спрыяе адкрыццю новых гарызонтаў узаемавыгаднага супрацы Мінска і Душанбэ”.
9 верасня Лукашэнка, віншуючы Рахмона з 35-годдзем незалежнасці Таджыкістана, таксама заяўляў, што іх персанальныя “сяброўства і давер <…> служаць апорай для комплекснага беларуска-таджыкскага ўзаемадзеяння”.
☝️Рахмон, як і Лукашэнка, заняў прэзідэнцкае крэсла ў 1994 годзе і пасля ўстанавіў у краіне аўтарытарны рэжым.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Эмамалі Рахмона ў Мінску (22 лістапада 2023 года). Фота: прэс-служба Лукашэнкі
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 5 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️ NOCHY ў Варшаве (Беларускі клуб Stand Up Lokal, 20:00)
▪️ Анджэй Пачобут у Атаве (University of Ottawa, 8:30)
▪️Лекцыя Максіма Знака ў Празе (Юрыдычны факультэт Карлава ўніверсітэта, 18:00)
edited
🌙 Галоўныя навіны 28 верасня — 4 кастрычніка
🖥 У МУС назвалі сацсетку "Трэдс" "пагрозай бяспецы"
🇷🇺 РФ выкарыстоўвае беларускую інфраструктуру для правакацый у рэгіёне Балтыйскага мора, сцвярджае Латушка
📦 БРЦ: пастаўкі заходніх санкцыйных тавараў у Расію праз Беларусь дапамагаюць абыходзіць мытню
🏆 Медыяменеджар, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію Free Media Awards 2026
⛓️ У Беларусі павялічылася колькасць рэтранслятараў, якія дапамагаюць РФ атакаваць Украіну
📷 "Багач" — старажытнае беларускае свята ўраджаю, сацсеткі
63-гадовы кіроўца памёр за рулём у Мінску
Пра смерць 63-гадовага кіроўцы з прычыны дрэннага самаадчування паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінгарвыканкама.
4 кастрычніка мужчына перасоўваўся на аўтамабілі “Лада”, на скрыжаванні вуліц Купрыянава і Карла Лібкнехта ён “выехаў за межы праезнай часткі, заехаў у двор па 2-м завулку Розы Люксембург і здзейсніў наезд на дрэва, пасля чаго аўтамабіль перакуліўся”, адзначае ДАІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцу стала дрэнна падчас руху. Ён памёр да прыезду брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 УДАІ Мінгарвыканкама
Двое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ у Магілёве
Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам непаўналетніх у Магілёве паведаміла УУС мясцовага аблвыканкама.
Адзначаецца, што 4 кастрычніка ў 13:07 на вуліцы Першамайскай 37-гадовы кіроўца аўтамабіля “Форд” пры перастраенні ўчыніў сутыкненне з “Рэно” пад кіраваннем 71-гадовага мясцовага жыхара.
У выніку аўтамабілі “здзейснілі наезд на светлавую апору”, гаворыцца ў паведамленні.
Пацярпелі кіроўцы, а таксама дзеці — 11-гадовы хлопчык і 8-гадовая дзяўчынка. Яны перавозіліся ў дзіцячых утрымлівальных прыладах, падкрэслівае УУС.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 УУС Магілёўскага аблвыканкама
Толькі ў адным раёне Беларусі дазволена свабоднае наведванне лясоў
Гэта Мядзельскі раён Мінскай вобласці☝🏻
У 112 з 118 раёнаў Беларусі абмежавана наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў, дзейнічаюць па ўсёй тэрыторыі Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай абласцей і практычна паўсюдна ў Мінскай і Гомельскай.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
У Кобрынскім раёне гарэў зернесушыльны комплекс
Аб ліквідацыі пажару на зернесушыльным комплексе ў Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Узгаранне на комплексе ў аграгарадку Гарадзец здарылася 4 кастрычніка.
“На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС да месца здарэння з шахты ішоў дым”,
— удакладняе ведамства.
Адзначаецца, што пажар супрацоўнікі МНС ліквідавалі “сумесна з работнікамі гаспадаркі”, у выніку выратавана 55 тон збожжа.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МНС
97-гадовая жанчына патанула ў Віцебску на тэрыторыі каля прыватнага дома
Пра ўтапленне ў Віцебску жанчыны 1929 года нараджэння паведаміла Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Цела пенсіянеркі было знойдзена 3 кастрычніка “ў вадаёме-копані на тэрыторыі прыватнага домаўладання”, гаворыцца ў паведамленні. Вынята з вады супрацоўнікамі ТРВОД.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ТРВОД
Колькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс.
Гэта вынікае з праведзенага “Позіркам” параўнальнага аналізу публікацый, якія рыхтуе Нацыянальны статыстычны камітэт да Дня настаўніка (сёлета 4 кастрычніка).
Калі на пачатак навучальнага года-2020/21 у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі працавала 111,4 тыс. настаўнікаў, то на пачатак 2025/26 (даныя публікуюцца са спазненнем на год) — 98,1 тыс.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Белстат
МУС адсправаздачылася аб раскрыцці “схемы дзелавой карупцыі” ў АПК, у хабарніцтве абвінавачваюцца шэсць чалавек
Пра раскрыццё “схемы сістэмнай дзелавой карупцыі”, якая дзейнічала ў аграпрамысловым комплексе на тэрыторыі Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
“Устаноўлена: дырэктар прыватнага прадпрыемства па рамонце тэхнікі на пастаяннай аснове перадаваў хабары службовым асобам сельскагаспадарчых арганізацый. Узнагароджанні прызначаліся за выбар яго фірмы ў якасці выканаўцы работ, падпісанне дакументаў і арганізацыю аплаты”,
— гаворыцца ў паведамленні.
Крымінальныя справы за хабарніцтва распачатыя ў дачыненні да шасці чалавек.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
У Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў
16.596 вакансій адкрыта на 4 кастрычніка 2026 года для замежных грамадзян на партале Дзяржаўнай службы занятасці.
Раней “Позірк” паведамляў, што 27 верасня такіх вакансій на сайце дзяржслужбы было 16.264. Такім чынам, за тыдзень іх колькасць павялічылася на 332 (+2%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 multifacetedgirl / pixabay.com
У віншаванні з Днём настаўніка Ціханоўская зрабіла акцэнт на выкладчыках беларускай мовы, літаратуры і гісторыі
Педагог — гэта “значна больш, чым прафесія”, яны кожны дзень дапамагаюць дзецям “адкрываць свет”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з нагоды Дня настаўніка, які адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка.
“Гэта чалавек, які можа дапамагчы дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памыліцца, задаваць пытанні і шукаць свой шлях, а таксама мець уласнае меркаванне і паважаць меркаванне іншага чалавека”,
— адзначыла палітык.
“Я ведаю, што сёння быць настаўнікам у Беларусі няпроста. Да вялікай адказнасці і штодзённай працы дадаюцца ціск, абмежаванні і патрабаванні, якія не маюць нічога агульнага з адукацыяй. І тым больш каштоўна, што вы працягваеце рабіць галоўнае — вучыць дзяцей”,
— дадала Ціханоўская.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📹 Тэлеграм Святланы Ціханоўскай