Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%330 avg views
Posting24.7/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
Лукашэнка павіншаваў настаўнікаў, заявіў, што яны паказваюць дзецям “прыклад беражлівага стаўлення да нацыянальных традыцый”
Праца педагога — “адна з самых складаных і адказных”, заявіў Аляксандр Лукашэнка з нагоды Дня настаўніка, які адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка.
“Сардэчна віншуючы” педработнікаў, ён адзначыў, што “менавіта сёння, у эпоху лічбавай трансфармацыі” настаўніцкая праца “як ніколі каштоўная”.
“Ні адзін алгарытм не здольны замяніць чалавечай спагады, мудрай парады, душэўнай цеплыні і падтрымкі, якія гэтак жа, як і веды, вельмі патрэбныя вучням”,
— цытуе віншавальніка яго прэс-служба.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 kultura.by
ДТЗ у Лідскім раёне — кіроўца меркавана заснуў за стырном, загінула жанчына
Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Лідскім раёне паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У раёне вёскі Феліксава ён, паводле папярэдняй інфармацыі, заснуў на стырном і ўехаў у аўтамабіль “Мазда“, прыпаркаваны паблізу прыпынку.
“У выніку аварыі загінула 57-гадовая жанчына-пасажыр аўтамабіля “Опель”, астатнія ўдзельнікі ДТЗ былі дастаўленыя ў бальніцу”,
— адзначае УУС.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 УУС Гродзенскага аблвыканкама
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 4 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️ Батлейка "Утульныя казкі" ў Мінску (прастора "Дом з марамі", вул. Багдановіча, 129А, к. 36, 14:00)
▪️Сустрэча з Аляксандрам Чарнухам у Лодзі (MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej, ul. Legionów 20, 14:00)
▪️Багач пад Мінскам (загарадны клуб "Фестывальны", 12:30)
▪️Дыскусія з Максімам Знакам у Празе (DOX, Gulliver Airship, Poupětova 1, 18:00)
▪️Кінасеанс па-беларуску ў Вільнюсе: "Валадар пярсцёнкаў: Вяртанне караля" (Zołak Micro Art Residence, Vytenio g. 50D, 18:30)
▪️ПраўДаНеткі ў Вроцлаве (17:00)
▪️Канферэнцыя беларусаў Чэхіі ў Празе (Mariánské náměstí 2/2, 09:00)
▪️Багач у Дудутках (Музей Дудуткі, 17:30)
🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля!
🌙 Галоўныя навіны 3 кастрычніка:
☝️ Ціханоўская на Форуме Ла-Тоха ў Іспаніі заявіла пра неабходнасць паслядоўнай палітыкі ЕС у дачыненні да дыктатур
❗️ Латушка абмеркаваў у МЗС Францыі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, стратэгію выхаду з крызісу ў краіне
📦 На поўначы Літвы затрыманыя двое грамадзян краіны, меркавана звязаных з паветранай кантрабандай з Беларусі
📲 У Мінскай вобласці затрымана 19 падазраваных у дастаўцы тэлефонным махлярам сродкаў падманутых грамадзян
⚠️ Праз аб'ект, які ўляцеў з боку Беларусі, у Літве абвяшчалася паветраная трывога, закрываўся аэрапорт Вільнюса
📷 «Белавежская Пушча»
Крынiца: time4nature.today
Амаль па ўсёй Беларусі наведванне лясоў абмежаванае, у пяці раёнах на паўднёвым усходзе — забароненае
Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў. Правiлы дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей і практычна паўсюдна ў Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцях.
Поўная забарона на наведванне лясоў уведзеная на паўднёвым усходзе краіны — у Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Кармянскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці.
У той жа час свабодна наведваць лясы можна ў паўночна-заходняй частцы краіны — у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, а таксама Браслаўскім, Верхнядзвінскім і Расонскім раёнах Віцебскай вобласці.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Памежная служба Украіны нагадала пра мінную загароду на мяжы з Беларуссю
Тэрыторыя абсталяваная інжынернымі і мінна-выбуховымі загародамі, а сітуацыя пад пастаянным маніторынгам. У межах аднаго кіламетра ад мяжы з Беларуссю дзейнічае адмысловы памежны рэжым: забароненыя свабодны ўезд, знаходжанне і перамяшчэнне асоб, а таксама працы, не звязаныя з абаронай мяжы.
Памежная служба заклікала не ігнараваць папераджальныя знакі "Міны", не заходзіць на небяспечныя тэрыторыі, пазбягаць лясоў, палёў і ўзбочын, не пакідаць дарогі і не спрабаваць самастойна абясшкодзіць падазроныя прадметы.
☝️Служба падкрэсліла, што загароды ўсталяваныя не выпадкова і з'яўляюцца часткай сістэмы абароны дзяржаўнай мяжы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Камандаванне АС УСУ
edited
Пошукі аб'екта, які ўляцеў ранкам 3 кастрычніка з Беларусі ў Літву, не мелі поспеху і спыненыя
Паводле кіраўніка Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантаса Віткаўскаса, аб'ект быў зафіксаваны па-за межамі Літвы, яго сігнатура знікла да падлёту да Вільнюса. Ён зноў дапусціў, што гэта магла быць анамалія або зграя птушак, але адзначыў, што заўсёды трэба зыходзіць з найгоршага сцэнарыю.
Раней праз гэты аб'ект у асобных рэгіёнах Літвы абвяшчалася паветраная трывога і часова закрываўся аэрапорт Вільнюса. Папярэдні раз трывога праз аб'ект з Беларусі была ўначы 15 верасня — тады знішчальнікі НАТО збілі дрон з выбуховай прыладай.
☝️Прэзідэнт Літвы назваў яго расійскім дронам "Гербера", адхіленым украінскімі сродкамі РЭБ. МЗС Літвы ўручыў беларускаму боку ноту пратэсту.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Sebastian Pociecha / unsplash.com
edited
Ціханоўская на Форуме Ла-Тоха ў Іспаніі заявіла пра неабходнасць паслядоўнай палітыкі ЕС у дачыненні да дыктатур
"Можа ўзнікнуць спакуса вярнуцца да ранейшага стану — змірыцца з дыктатурай, з Лукашэнкам, з Расіяй. Але Еўропа грунтуецца на каштоўнасцях і прынцыпах, якія яна заўсёды абараняла. Калі ад іх адмовіцца, Расія будзе выкарыстоўваць гэта як слабасць",
— сказала Святлана Ціханоўская.
Яна падзякавала ЕС і ЗША за падтрымку беларускіх незалежных СМІ, праваабаронцаў і НДА ў выгнанні. Барэль адзначыў, што Іспанія павінна падаваць прыклад і аказваць дапамогу, бо ўвага СМІ да Беларусі аслабла.
☝️Візіт Ціханоўскай у Іспанію доўжыцца 1–3 кастрычніка. У планах — сустрэчы з іспанскім кіраўніцтвам па адкрыцці місіі дэмсіл у Мадрыдзе, удзеле ў гуманітарным фондзе, пытаннях легалізацыі беларусаў і ўзмацненні санкцый.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Форума Ла-Тоха ў сацсетцы X
Віцебскія мытнікі затрымалі на мяжы з РФ партыю незаконна ўвезенай нікацінавай прадукцыі на 180 тыс. рублёў
Паводле інфармацыі прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, тавар транспартаваўся з РФ у грузавым аўтамабілі “Івека” беларускага перавозчыка.
Пры праверцы высветлена, што перавозка ажыццяўлялася паводле несапраўдных дакументаў. Заяўленыя ў іх звесткі не адпавядалі рэчаіснасці, пазначаная фірма-адпраўнік з Расіі ліквідаваная і афіцыйна спыніла сваё існаванне”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба ДМК
edited
Латушка абмеркаваў у МЗС Францыі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, стратэгію выхаду з крызісу ў краіне
Таксама ён паведаміў пра дзейнасць дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскай супольнасці i стратэгію дэмакратычных сіл па выхаду з глыбокага крызісу ў Беларусі праз арганізацыю круглага стала.
Паводле слоў Паўла Латушкі, на сустрэчы з членам камісіі па замежных справах Нацыянальнай асамблеі Францыі, кіраўніком парламенцкай групы міжнарожных даследаванняў па Беларусі Фрэдэрыкам Пеці “абмеркавалі сітуацыю бяспекі ў рэгіёне і таксама тэзіс аб тым, што забяспечыць бяспеку ў рэгіёне Еўропы без унутрыпалітычных зменаў у Беларусі немагчыма”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у складзе місіі назіральнікаў ад ПА АБСЕ будуць сачыць за парламенцкімі выбарамі ў Сербіі
Пры гэтым Мінск фактычна перашкаджаў назіральнікам АБСЕ працаваць на выбарах у Беларусі. У студзені 2024 года пастаянны прадстаўнік пры АБСЕ Андрэй Дапкюнас заявіў, што місія БДІПЧ не будзе запрошаная.
У студзені 2025 года інстытуты АБСЕ паведамілі, што іх зноў не запрасілі (на працэс пад назвай "прэзідэнцкія выбары"). Датэрміновыя выбары ў Сербіі адбудуцца на фоне працяглага палітычнага крызісу і масавых пратэстаў пасля трагедыі ў Нові-Садзе, дзе загінула 16 чалавек.
☝️Прэзідэнт Аляксандр Вучыч пайшоў у адстаўку 27 верасня і ўзначаліць выбарчы спіс кіроўнай партыі. Раней ён адным з першых павіншаваў Лукашэнку з "перамогай на выбарах", але пры гэтым дапамог вызваліць рэжысёра Андрэя Гнёта.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба сербскага парламента
У Мінскай вобласці затрымана 19 падазраваных у дастаўцы тэлефонным махлярам сродкаў падманутых грамадзян
Дзейнасць “кур’ераў тэлефонных махляроў” спынілі супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці і ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Мінаблвыканкама, паведаміла 3 кастрычніка прэс-служба СК.
"Фігуранты забіралі грошы са схованак-закладак, пакінутых пацярпелымі на ўказанне зламыснікаў. Атрыманыя сродкі канвертаваліся ў крыптавалюту і пераводзіліся на электронныя гаманцы арганізатараў схемы",
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
На поўначы Літвы затрыманыя двое грамадзян краіны, меркавана звязаных з паветранай кантрабандай з Беларусі
30 верасня ў Панявежскім раёне Літвы памежнікі затрымалі двух жыхароў Шальчынінкскага раёна, якіх падазраюць у сувязі з паветранай кантрабандай цыгарэт з Беларусі.
Пры праверцы высветлілася, што нумары аўтамабіля належаць іншаму транспарту, а ідэнтыфікацыйны нумар знішчаны. За 400 і 600 метраў ад машыны знойдзены рэшткі паветранага шара і абсталяванне для кантрабанды.
☝️У снежні 2025 года ў Літве з-за "гібрыднай атакі Беларусі" з паветранымі шарамі абвясцілі надзвычайную сітуацыю. Мяжа з Беларуссю зачынялася на тры тыдні. Спыненне запуску аэрастатаў — адна з умоў пачатку дыялогу з Мінскам.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 САДМ Літвы
edited
Рыжанкоў заявіў пра “крокі для арганізацыі” сустрэчы Лукашэнкі з Трампам, паскардзіўся на санкцыі ЕС, праз якія таму складана даляцець да ЗША
Улады ў Мінску разглядаюць магчымасць сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі “у практычнай плоскасці”, для гэтага “робяцца адпаведныя крокі”, заявіў у інтэрв’ю “РИА Новости” на палях Генасамблеі ААН міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
“Але, ведаеце, шэраг тэхнічных пытанняў проста не дазволіў нам гэтага зрабіць. І справа не ў амерыканскім баку, а ў тым, што сёння даляцець з Беларусі да Злучаных Штатаў Амерыкі даволі складана, з улікам санкцый, якія Еўрапейскі саюз наклаў персанальна на прэзідэнта і на пралёты нашых самалётаў”,
— заявіў Рыжанкоў.
Лукашэнка таксама пацвердзіў гатоўнасць працаваць у “Савеце міру”:
“Добра, давайце разам. Толькі не падыгрываць там — у выглядзе дэкарацыі. Гэта мне не пасуе. Я наўпрост ім кажу, што для гэтага я не гатовы сустракацца з Дональдам Трампам”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Праз аб'ект, які ўляцеў з боку Беларусі, у Літве абвяшчалася паветраная трывога, закрываўся аэрапорт Вільнюса
Каля 10:00 жыхароў усходняй часткі краіны папярэдзілі пра пагрозу, у неба паднялі знішчальнікі. Праз 40 хвілін трывогу скасавалі.
Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас паведаміў, што аб'ект знік з радараў і вядуцца яго пошукі. Ён не выключыў, што гэта быў не дрон, а анамалія ці з'ява, звязаная з міграцыяй птушак.
☝️Папярэдні раз трывога праз аб'ект з Беларусі абвяшчалася ўначы 15 верасня — тады знішчальнікі НАТО збілі дрон з выбуховай прыладай. Прэзідэнт Літвы заявіў, што гэта быў расійскі дрон тыпу "Гербера", адхілены ўкраінскімі сродкамі РЭБ. МЗС Літвы ўручыў беларускаму боку ноту пратэсту.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Bradley Singleton / unsplash.com
edited
Улады ў Мінску хочуць больш супрацоўнічаць з Іракам
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Ірака Нізара Амідзі з Днём незалежнасці, заявіўшы, што стасункі Мінска і Багдада "вызначаюцца нязменна высокім узроўнем узаемнага даверу". Ён пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў дыялогу напярэдадні 30-годдзя дыпламатычных сувязяў.
1 верасня амбасадар Беларусі ў Турцыі і Іраку Анатоль Глаз уручыў копіі даверчых грамат іракскаму міністру замежных спраў. Бакі абмеркавалі аднаўленне ўзаемадзеяння, асаблівую ўвагу надалі гандлёва-эканамічнай сферы, лагістыцы і пастаўках беларускай фармацэўтыкі.
☝️У Мінску ёсць іракская амбасада, у Багдадзе беларускай няма. У 2021 годзе Ірак закрыў ганаровыя консульствы Беларусі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 alwanoday3 / pixabay.com
edited
Беларусы і немцы змогуць "сябраваць у мірнай Еўропе", нягледзячы на "дзеянні асобных палітыкаў у Германіі", лічыць Лукашэнка
Ён павіншаваў народ ФРГ з Днём германскага адзінства, адзначыўшы "значны прагрэс у прымірэнні" пасля Другой сусветнай вайны.
Лукашэнка запрасіў немцаў наведаць Беларусь у рамках бязвізавага ўезду. Ён адзначыў, што нямецкі народ "зрабіў практычна немагчымае — аб'яднаў падзеленыя сем'і і ліквідаваў ранейшыя межы".
☝️Шэсць гадоў Лукашэнка выкарыстоўвае адну канцэпцыю віншавання — зварот да гісторыі і запрашэнне наведаць краіну. Германія не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам, а ЕС увёў санкцыі супраць яго рэжыму.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 prometheus / unsplash.com
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 3 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️ Івэнты фотавыставы "Капсула часу" ў Мінску (Нацыянальны мастацкі музей, вул. К. Маркса, 24, 12:00)
▪️Прэзентацыя Універсітэта залатога веку ў Варшаве (Беларускі моладзевы хаб, ul. Dożynkowa 6А, 14:00)
▪️Свята беларускай песні ў Вільнюсе (Віленская гімназія імя Ф. Скарыны, Sietyno g., 21, 14:00)
▪️Майстар-клас па ляльках "Кубышка-траўніца" ў Гомелі (філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4А, 13:00)
▪️Лекцыя "Воз навукі: як вучыліся 150 гадоў таму?" ў Мінску (Музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, 15:00)
▪️ПраўДаНеткі ў Вроцлаве (17:00)
▪️Канферэнцыя беларусаў Чэхіі ў Празе (Mariánské náměstí 2/2, 09:00)
▪️Багач у Дудутках (Музей Дудуткі, 17:30)
edited
🌙 Галоўныя навіны 2 кастрычніка:
⛓️ У Беларусі павялічылася колькасць рэтранслятараў, якія дапамагаюць РФ атакаваць Украіну
🧾 Лукашэнка надаў беларускае грамадзянства амаль 300 замежнікам на фоне новых пагроз прапаганды пазбаўляць грамадзянства беларусаў
❗️У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі шырока распаўсюджаны гвалт
🏭 За восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята
☝️ Палітвязнямі прызнана 12 чалавек, у тым ліку грамадзянін Чэхіі
📷 "Дазволь сабе ўсё, чаго хочаш, i атрымаеш значна больш"
Крынiца: t.me/pryhozhae
edited
Святлана Ціханоўская наведвае Іспанію
Запланаваны яе выступ на панэлі "Беларусь: маўклівае супраціўленне" Форуму Ла-Тоха разам з Жазэпам Барэлем.
Ціханоўская правядзе сустрэчы з іспанскім палітычным кіраўніцтвам, дзе абмяркуе адкрыццё місіі дэмсіл у Мадрыдзе, удзел Іспаніі ў Міжнародным гуманітарным фондзе дапамогі былым палітвязням, пытанні легалізацыі і дакументаў для беларусаў.
Таксама гаворка пойдзе аб падтрымцы палітвязняў, рэабілітацыі дзяцей беларусаў і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
☝️Раней дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі абмеркаваў праблемы легалізацыі беларусаў у Іспаніі з дэлегацыяй Кангрэса дэпутатаў. У красавіку было анансавана адкрыццё офіса дэмсіл у Мадрыдзе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 tiqets.com