Колькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. Гэта вынікае з праведзенага “Позіркам” параўнальнага аналізу публікацый, якія рыхтуе Нацыянальны статыстычны камітэт да Дня настаўніка (сёлета 4 кастрычніка). Калі на пачатак навучальнага года-2020/21 у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі працавала 111,4 тыс. настаўнікаў, то на пачатак 2025/26 (даныя публікуюцца са спазненнем на год) — 98,1 тыс. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Белстат