У Кобрынскім раёне гарэў зернесушыльны комплекс Аб ліквідацыі пажару на зернесушыльным комплексе ў Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Узгаранне на комплексе ў аграгарадку Гарадзец здарылася 4 кастрычніка. “На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС да месца здарэння з шахты ішоў дым”, — удакладняе ведамства. Адзначаецца, што пажар супрацоўнікі МНС ліквідавалі “сумесна з работнікамі гаспадаркі”, у выніку выратавана 55 тон збожжа. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МНС