Двое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ у Магілёве Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам непаўналетніх у Магілёве паведаміла УУС мясцовага аблвыканкама. Адзначаецца, што 4 кастрычніка ў 13:07 на вуліцы Першамайскай 37-гадовы кіроўца аўтамабіля “Форд” пры перастраенні ўчыніў сутыкненне з “Рэно” пад кіраваннем 71-гадовага мясцовага жыхара. У выніку аўтамабілі “здзейснілі наезд на светлавую апору”, гаворыцца ў паведамленні. Пацярпелі кіроўцы, а таксама дзеці — 11-гадовы хлопчык і 8-гадовая дзяўчынка. Яны перавозіліся ў дзіцячых утрымлівальных прыладах, падкрэслівае УУС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УУС Магілёўскага аблвыканкама