Разгрузка партыі беларускіх калійных угнаенняў у ЗША чакаецца 14 кастрычніка — СМІ Груз чакаецца ў порце Новага Арлеана, паведамляе Financial Times са спасылкай на даныя сыравіннай платформы Kpler. Адзначаецца, што 15 верасня Беларуская калійная кампанія пагрузіла 30 тыс. тон грануляванага хлорыстага калію на судна пад сцягам Маршалавых астравоў у расійскім порце Бронка ў Санкт-Пецярбургу. Паводле даных Argus, з 2017 па 2021 год Беларусь экспартавала ў ЗША ў сярэднім 635 тыс. тон калійных угнаенняў на год, пакуль у жніўні 2021 года ЗША не ўвялі санкцыі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) clearerimages.com