Лукашэнка фактычна ўвязаў развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана са сваімі стасункамі з Рахмонам “Дальнабачная палітыка” Эмамалі Рахмона дазваляе Таджыкістану рухацца па шляху ўстойлівага развіцця, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы прэзідэнта гэтай краіны з 74-годдзем. Лукашэнка, як адзначаецца, “падкрэсліў, што высока цэніць і даражыць шматгадовым сяброўствам з Эмамалі Рахмонам, якое спрыяе адкрыццю новых гарызонтаў узаемавыгаднага супрацы Мінска і Душанбэ”. 9 верасня Лукашэнка, віншуючы Рахмона з 35-годдзем незалежнасці Таджыкістана, таксама заяўляў, што іх персанальныя “сяброўства і давер <…> служаць апорай для комплекснага беларуска-таджыкскага ўзаемадзеяння”. ☝️Рахмон, як і Лукашэнка, заняў прэзідэнцкае крэсла ў 1994 годзе і пасля ўстанавіў у краіне аўтарытарны рэжым. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Эмамалі Рахмона ў Мінску (22 лістапада 2023 года). Фота: прэс-служба Лукашэнкі