63-гадовы кіроўца памёр за рулём у Мінску Пра смерць 63-гадовага кіроўцы з прычыны дрэннага самаадчування паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінгарвыканкама. 4 кастрычніка мужчына перасоўваўся на аўтамабілі “Лада”, на скрыжаванні вуліц Купрыянава і Карла Лібкнехта ён “выехаў за межы праезнай часткі, заехаў у двор па 2-м завулку Розы Люксембург і здзейсніў наезд на дрэва, пасля чаго аўтамабіль перакуліўся”, адзначае ДАІ. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцу стала дрэнна падчас руху. Ён памёр да прыезду брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УДАІ Мінгарвыканкама