Трамп: Надзвычай паспяховы пасланнік па Беларусі Коўл на новай пасадзе будзе працаваць над вяртаннем амерыканскіх грамадзян Джон Коўл стане новым кандыдатам на пасаду "спецыяльнага пасланніка <…> па справах закладнікаў у рангу амбасадара", паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. "За апошні год Джон ужо дамогся вяртання з Беларусі больш за 65 амерыканцаў і грамадзян саюзных краін, а таксама правёў перамовы, вынікам якіх стала вызваленне больш за 800 палітычных зняволеных з некалькіх краін Усходняй Еўропы", — адзначыў ён. Шырока паведамлялася пра пяць публічных сустрэч Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, пасля якіх на свабоду выйшлі 464 чалавекі. У рамках перамоўнага працэсу ЗША аслабляюць санкцыі ў дачыненні да Мінска. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Cпецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл. Архіўнае фота: "Позірк"